Ва Ўкраіне з’явіцца чарговая вуліца ў гонар беларускіх добраахвотнікаў. А менавіта – у гонар Мірасла…

Ва Ўкраіне з’явіцца чарговая вуліца ў гонар беларускіх добраахвотнікаў. А менавіта – у гонар Міраслава Лазоўскага.
З такой прапановай Полк Каліноўскага напісаў хадайніцтва ў Ровенскую адміністрацыю. Аднак мы нават не чакалі, што рашэньне прымуць так хутка.

Міраслаў Лазоўскі быў адным з заснавальнікаў “Белага легіёна” ў Беларусі ў 1990-я, папулярызатарам беларускай культуры. Ваяваў у складзе палка Каліноўскага, загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам.

Нагадаем, днямі ў Чарнігаве ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную нацыянальнаму герою Беларусі Кастусю Каліноўскаму. Яна ўстаноўлена на вуліцы Кастуся Каліноўскага на доме, у які трапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 года падчас расійскага ўварвання на поўнач Украіны.

Полк Каліноўскага дзякуе ўкраінскаму народу за памяць аб ваярах, якія палеглі за вашу і нашу свабоду.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Фота: Міраслаў “Мыш” Лазоўскі. Бахмут. 2022 г.