Да трыццацігодзя дзедаўшчыныУ Палку Каліноўскага мноства розных людзей усіх узростаў, прафесіяў, сац…

Да трыццацігодзя дзедаўшчыны

У Палку Каліноўскага мноства розных людзей усіх узростаў, прафесіяў, сацыяльных класаў і палітычных поглядаў.

Мужчыны і жанчыны, беларускамоўныя і расейскамоўныя, былыя міліцыянты і былыя «змагары», буйныя бізнесмены і жабракі.

Праз тое, што ўсе гэтыя людзі здолелі трапіць у ваюючую Украіну, узяць у рукі зброю і ўстаць з ёй супраць Расеі можна зрабіць выснову, што іх аб’ядноўвае прысутнасць моцнага духа.

Раней для людзей з моцным духам быць не інтэграваным у сістэму было вялікай праблемай.
Для іх гэта заўжды скончывалася турмой ці смерцю.

Але ж усё змянілася. І цяпер гэта вялікая праблема для сістэмы, што яна не здолела своечасова інтэграваць гэтых людзей.

Вось чаго дасягнуў Лукашэнка да трыццатай гадавіны свайго кіравання. Ён дасягнуў праблемаў, якія не здолее «парешаць».

Не злі дзеда. Забей дзеда. Далучайся да Палка праз @belarmy_bot