Пасля ўдараў па Польшчы, як ніколі становіцца зразумелым і актуальным лозунг “За нашу і вашу свабоду!” Ужо зразумела, што трэба спыняць агрэсара менавіта ва Украіне, ці ён абавязкова пойдзе далей. На фота абломкі кацапскага «Урагана», якія ўпалі прама на пазіцыі хлопцаў з Палка Каліноўскага.
Полк імя Кастуся Каліноўскага
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Войска з адукацыяй перамагае войска з судзімасцямі ў вайне, кажа Палк Каліноўскага
Войска, у якога на два чалавека тры судзімасці, ніколі не пераможа войска ў якога на два чалавека тры вышэйшыя адукацыі.У гэтай вайне ні ў кога нават няма сумневаў хто ёсць хто.На здымку вольны час ваяроў Палка Каліноўскага.
Відэа трэніроўкі па зачыстцы памяшкання батальёнам “Літвін” Палка Каліноўскага
Зачыстка памяшкання Відэа трэніроўкі па зачыстцы памяшкання батальёнам “Літвін” Палка Каліноўскага.Паміж баявымі задачамі нашы ваяры не губляюць часу і павялічваюць сваё майстэрства.Далучайся да наймацнейшых! ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot – чат-бот тэлеграм Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Нашыя хлопцы знялі кадры вызваленага Херсона і шчырыя эмоцыі людзей ад сустрэчы з вайскоўцамі
Вольны Херсон Нашыя хлопцы ехалі па сваіх баявых задачах і знялі кадры вызваленага Херсона.Вы толькі паглядзіце на шчырыя эмоцыі людзей! Яны не хаваюць слёз радасці, сустракаючы ўкраінскіх вайскоўцаў. Яны ўсведамляюць, што зноў змогуць жыць нармальным жыццём без прыгнёту маскоўскіх акупантаў.
Навіны Палка Каліноўскага за тыдзень: страты, параненыя і бяспека выкарыстання чат-бота
Навіны Палка за тыдзень Страты і параненыя ў палку Каліноўскага. Бяспека выкарыстання чат-бота. Глядзець на YouTube ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot – чат-бот тэлеграм Кантакты для СМІ і іншых асоб: @PressBelWar – тэлеграм-канал Валанцёры: @belbatv @Froki327 #прэс_рэліз #навіны #полк_каліноўскага #вайна #война #війна #беларусь #украина #україна Прэс-рэліз Палка Каліноўскага за тыдзень з 7 па 13 лістапада:– Навіны […]
Полк Каліноўскага развітаўся са сваім загінуўшым героем, які загінуў у баі за Беларусь і Украіну
Полк Каліноўскага развітаўся са сваім загінуўшым героем Вайна – гэта выклік для сапраўднага мужчыны. Можна схавацца ці ўцячы. А можна ўстаць супраць зла і ваяваць з ім! Наш герой быў бацькам, гаспадаром і ваяром. Ён абраў цяжкі шлях барацьбы з агрэсіяй і бесчалавечнасцю са зброяй у руках. Ён абраў шлях вызвалення Беларусі, праз вызваленне Украіны. […]
Фота з аднаго з самых гарачых адрэзкаў украінскага фронту з байцамі Палка Каліноўскага
Сучасны Сталінград Фота з аднаго з самых гарачых адрэзкаў украінскага фронту. У такіх цяжкіх умовах байцы Палка Каліноўскага змагаюцца з агрэсарам.Усе «жесты доброй воли», «спланированные отступления» і «тяжёлые решения» не здараюцца проста так.Усё гэта вынік штодзённай цяжкай працы ЗСУ, з якімі мы разам ідзем да перамогі. Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Полк Каліноўскага пракаментаваў заявы пра затрыманні за рэгістрацыю ў чат-боце
Сябры, хочам пракаментаваць заяву аб тым, што пяцярых беларусаў затрымалі нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце палка Каліноўскага. Не ўспрымайце і не распаўсюджвайце пасты з каналаў карнікаў як праўдзівыя навіны ад незалежных СМІ. Указаныя людзі не пакідалі свае дадзеныя ў чат-боце палка Каліноўскага. Найбязпечней пісаць ў бот палка Каліноўскага, калі вы знаходзіцеся па-за РБ. Выязджайце з […]
З вызваленнем, Херсон! Калісьці гэтак жа будзе вызвалены наш Менск
З вызваленнем, Херсон! Калісьці гэтак жа будзе вызвалены наш Менск!
Батальён “Літвін” Палка Каліноўскага выконвае баявыя задачы на ўкраінскім фронце
Батальён “Літвін” Палка Каліноўскага! Нядаўна сфармаваны батальён з драйвам і поспехам выконвае баявыя задачы на ўкраінскім фронце!Хлопцы навучаны і матываваны, а значыць навін аб адступленні расейскіх акупацыйных войскаў будзе яшчэ больш! Жыве Беларусь і Слава Украіне!