Я жывы!
На пазіцыях шмат праблем. Пастаянныя абстрэлы, зімой холад, адсутнасць сну. Мякка скажам, некамфортна. Але ёсць яшчэ адна важная праблема. Як здабыць інтэрнэт? У зоне баявых дзеянняў гэта практычна немагчыма. Вы спытаеце навошта? Вось навошта табе тамака на вайне інтэрнэт? Мэмчыкі паглядзець? Відосікі? Ды проста напісаць блізкім – я жывы.
Цяпер свет – гэта той, які здымаецца на камеры, айфоны, рэгістратары, камеры назірання. Цяперашняя вайна як на далоні. Блізкія і родныя кожны дзень бачаць новыя кадры баёў, кадры зверстваў акупантаў, бамбардзіровак гарадоў і пакуты людзей. Кожны дзень за цябе хвалююцца.
Дык вось на пазіцыях на ўсходзе Украіны, якія мы працяглы час утрымлівалі, падлавіць інэт можна было толькі ў адной кропцы. Трэба было вяртацца на базу, і там, на даху аднаго з баракаў, ледзь прабівалася адна палосачка. Мы пісалі аднаму з пабрацімаў каму адправіць вестку, што ўсё ў парадку і ён лез наверх. Адпраўляў усім. Адказу не чакалі. Галоўнае паведаміць аб сабе, пазбавіць хоць не надоўга родных ад хвалявання.
Гэты барак разбамбіла.
На доўгі час мы засталіся без сувязі. Але знаходлівасць зрабіла сваю справу. Прама ў акопах адзін з пабрацімаў, проста дзеля жарту прывязаў тэлефон да доўгай палкі і падняў угару. Мы ўсе дружна паржалі, але калі ён шчаслівы сказаў што паведамленне адправілася на працягу дня да гэтай палкі быў прывязаны тэлефон кожнага. Нашы блізкія, дзякуючы такому першабытнаму спосабу, зноў змаглі атрымліваць шчаслівыя вестачкі.
У якім бы месцы мы не знаходзіліся, мы заўсёды шукаем магчымасць даць аб сабе ведаць.
Калі зараз вы ў бяспецы і ў коле родных – шануйце гэты час!
#Дзённік_каліноўца