Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Беларусы Варшавы і Польшчы заклікаюць дапамагчы пацярпелым ад паводкі ў Польшчы

Беларусы Замежжа

Дарагія беларусы Варшавы і ўсёй Польшчы! Гэты край нас прыюціў і падтрымаў, шмат для каго Польшча стала другім домам. Сёння настаў момант салідарызавацца і зрабіць шляхетны жэст у адказ. Паўднёвыя рэгіёны затопліваюцца павадзю, людзі застаюцца без дамоў і рэчаў, без ежы і вады. Давайце аддзячым палякам і падтрымаем у гэты складаны час. У першую чаргу […]

Беларусы Кіпру ствараюць платформу XRAYTOURS для аднаўлення гістарычнай архітэктуры ў VR і AR

Беларусы Замежжа

Гістарычная архітэктура Беларусі ў дапоўненай і віртуальнай рэальнасьці Шматлікія архітэктурныя аб’екты былі разбураныя і занядбаныя пад ціскам культурнай асыміляцыі, савецкай палітыкі і вайны. Гэтыя помнікі — адлюстраваньне нацыянальнай памяці і беларускай ідэнтычнасьці, якую спрабавалі сьцерці ці перапісаць на працягу доўгіх гадоў. Каб захаваць культурную спадчыну і вярнуць беларусам іх гісторыю, беларусы Кіпру зрабілі плятформу XRAYTOURS. […]

Вольга Гарбунова пакідае пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

Беларусы Замежжа

Вольга Гарбунова пакідае пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Яе адстаўку прыняла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская Вольга Гарбунова: «Для мяне гэта было няпростым рашэннем, якое я пэўны час абдумвала, і прыйшла да высновы, што хацела б працягнуць сваю дзейнасць не столькі ў палітычным, колькі ў гуманітарным рэчышчы для дапамогі палітзняволеным. Я ўдзячная камандзе […]

У Беларусі з’явілася 22 новых палітвязні, уключаючы Алега Галубоўскага і Сяргея Гоўшу

Беларусы Замежжа

У Беларусі +22 новыя палітвязні Гэта Алег Галубоўскі, Сяргей Гоўша, Ігар Шыманчык, Аляксандр Малькоў, Сяргей Скробат, Вячаслаў Беразавец, Таццяна Данілюк, Мікалай Кулак, Ігар Яўменаў-Куль, Андрэй Рыбакоў, Віктар Данілюк, Мікалай Місюк, Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Дзяніс Якавенка, Кірыл Яўтушык, Артур Зарэмба, Алег Бандарук, Іван Косцікаў, Антон Харэвіч, Дзмітрый Бянчук. Хто гэтыя людзі і чаму […]

У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітвязняў, сярод іх шэсць жанчын

Беларусы Замежжа

У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітвязняў Сярод памілаваных — шэсць жанчын. Паведамляецца, што шэраг памілаваных маюць хранічныя захворванні, маюць інваліднасць, з’яўляюцца пенсіянерамі. Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/116258 Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

У Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі прайшоў семінар пра праблемы беларускай дыяспары

Беларусы Замежжа

У Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі прайшоў семінар «Праблемы беларускай дыяспары. Напрамкі працы ўнутры дыяспары», арганізаваны Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада)Пасля семінару прадстаўнікі і прадстаўніцы Чэшскай, Нямецкай, Французкай, Нідэрландскай, Люксембургскай і Бельгійскай дыяспар напісалі паштоўкі палітвязням, якія нарадзіліся ў верасні і не могуць адсвяткаваць свой Дзень Народзінаў, бо знаходзяцца ў няволі. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Прадстаўніцтва Кабінета адкрывае кантактную лінію для беларусаў праз паводку ў Польшчы

Беларусы Замежжа

Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета адкрывае кантактную лінію для беларусаў у сувязі з надзвычайным становішчам у шэрагу рэгіёнаў Польшчы, выкліканым паводкай Па дапамогу ў складанай сітуацыі можна звярнуцца праз чат-бот: @nau_by_bot. Супрацоўнік прадстаўніцтва выйдзе з вамі на сувязь і пастараецца аказаць пасільную дапамогу, у тым ліку ў кантакце з мясцовымі ўладамі. Павел Латушка, намеснік кіраўніцы, […]

Беларусы Масквы штотыдзень падпісваюць паштоўкі беларускім палітвязням з віншаваннямі і падтрымкай

Беларусы Замежжа

Беларусы Масквы кожны тыдзень падпісваюць паштоўкі беларускім вязнямГэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі,  павінны атрымаць беларускія палітвязні: Захарчык Аляксандр, Кулікоў Аляксей, Шагаеў Аляксей, Цімашэнка Наталля, Ходарава Ксенія, Вайцяховіч Настасся, Вільчэўскі Эдвард. Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах: ПЦ «Вясна»politzek.meDissidentby.com Жыве […]

Беларусы Еўропы і Паўночнай Амерыкі запускаюць кампанію лістоў у падтрымку Марыі Калеснікавай

Беларусы Замежжа

Беларусы Еўропы і Паўночнай Амерыкі, вы можаце далучыцца да кампаніі лістоў у падтрымку Марыі Калеснікавай. Мэта — прыцягнуць увагу мясцовых палітыкаў, каб яны зрабілі крокі да вызвалення палітзняволенай, жыццё якой у небяспецы. Беларускія дыяспары падрыхтавалі драфты такіх улётак і лістоў, напрыклад: bit.ly/SOSMaria-Deutschland bit.ly/SOSMaria-Oesterreich bit.ly/SOSMaria-Schweiz bit.ly/SOSMaria-France bit.ly/SOSMaria-USA Моц беларусаў — у салідарнасці.

Беларусаў робяць невыязнымі пасля вяртання ў краіну — новы від рэпрэсій

Беларусы Замежжа

«Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі». Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў Як паведамляе Белсат, “сілавікі” знайшлі чарговы спосаб рэпрэсаваць беларусаў. Акрамя таго, што вас могуць затрымаць на мяжы па вяртанні з ЕЗ, могуць яшчэ і спакойна пусціць у Беларусь, а потым зрабіць невыязным і рэпрэсаваць. Вядома мінімум пра 10 невыязных штомесяц! Чалавек праязджае […]