Афіцыйная заява Палка імя Кастуся Каліноўскага Сёння рэжым Лукашэнкі прызнаў Полк імя Кастуся Каліноўскага тэрарыстычнай арганізацыяй. Мы лічым, што гэты акт — наступны крок дыктатара, патрэбны дзеля магчымага пашырэння вайны і дадатковага прызнання лаяльнасці Маскве. Лукашэнка гатовы на ўсё дзеля ўтрымання сваёй ўлады. Нагадаем, што нашае падраздзяленне з сакавіка 2022 году ўваходзіць у склад Сілаў […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларусы Масквы віншуюць Алеся Бяляцкага з Днём Народзінаў і чакаюць падтрымкі
Беларусы Масквы віншуюць Алеся Бяляцкага з Днём Народзінаў і спадзяюцца, што ён атрымае заказаны ліст з паштоўкай і словамі падтрымкі Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах: ПЦ «Вясна»politzek.meDissidentby.com Жыве Беларусь! #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яшчэ 5 палітвязняў у Беларусі
Жудасныя лічбы дня… Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе, што палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 5 чалавек: Раман ГралеўскіСяргей КозікаўАляксандр ЗубкоўАляксандр СацюкСяргей Паспелаў Пішыце палітвязням!Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы. Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:ПЦ «Вясна»politzek.meDissidentby.com #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Алесю Бяляцкаму спаўняецца 62 гады — чацвёрты Дзень Народзінаў за кратамі
Алесю Бяляцкаму сёння спаўняецца 62 гады — гэта чацвёрты Дзень Народзінаў праваабаронцы за кратамі запар Сёння свой Дзень Народзінаў святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, а ў пазамінулым годзе праваабаронца стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Гэта […]
Народныя амбасады Беларусі правядуць лекцыю пра лідэрства і кіраванне 25 верасня
Школа народнай дыпламатыі Паважаныя сябры!Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі. У сераду, 25 верасня ў 20:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), запрашаем вас на лекцыю, якую нам прачытае кіраўнічка праекту “Сумленныя Людзі” Лена Жываглод. Тэма лекцыі: “Лідэрства і навыкі кіравання”. Праз прызму сацыяльна-палітычнага беларускага кантэксту Лена распавядзе […]
Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала адзначыць дзень нараджэньня Алеся Бяляцкага лістамі да сэнатараў
Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала адзначыць дзень нараджэньня Алеся Бяляцкага лістамі да сваіх сэнатараў Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала сваіх сяброў і прыхільнікаў адзначыць дзень нараджэньня ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага зваротамі да сэнатараў і кангрэсмэнаў з заклікам дамагацца ячго вызваленьня. У звароце, у прыватнасьці, гаворыцца: «Калі ласка, настойліва заклікайце вашых сэнатараў і кангрэсмэнаў […]
Падтрымайце Алеся Бяляцкага ў яго Дзень народзінаў 25 верасня ў зняволенні
Падтрымай Алеся Бяляцкага ў яго Дзень народзінаў! 25 верасня кіраўніку «Вясны» і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму споўніца 62 гады. Чарговы раз ён будзе сустракаць свой Дзень народзінаў у зняволенні. Мы заклікаем павіншаваць Алеся і далучыцца да флэшмоба! Што трэба зрабіць? 1. Калі ў вас ёсць сумеснае фота з Алесем – запосціце яго ў […]
Святлана Ціханоўская заклікае ААН умяшацца ў нацыянальную катастрофу ў Беларусі
Святлана Ціханоўская: «Гэта не проста крызіс – гэта нацыянальная катастрофа – і гэта тая сітуацыя, у якую ААН павінна ўмяшацца» Беларуская лідарка пачала візіт у ЗША з удзелу ў дэбатах па палітвязнях на палях Генасамблеі ААН, арганізаваных дэлегацыняй Еўрасаюза супольна з Эстоніяй, Літвой, Іспаніяй, Германіяй і Францыяй. У сваёй прамове Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на катастрафічнасці […]
Беларуская супольнасць збірае 1000€ на часовае жытло і дапамогу земляку ў інтэграцыі
ЗАРАЗ МЫ ЗВЯРТАЕМСЯ ДА ВАС ПА ДАПАМОГУ, І ГЭТА ТЭРМІНОВА Ужо больш за 1,5 месяцы мы дапамагаем вырашаць пытанні інтэграцыі аднаго нашага земляка (з мэтаў бяспекі не называем ягонае імя) і ўключыць яго ў праграму па прыёме ўцекачоў. На жаль, бюракратычныя працэсы і наплыў мігрантаў замінае хутка вырашыць гэтую сітуацыю. Некаторы час беларус жыў на […]
Беларускія актывісты правялі нядзельную акцыю салідарнасці 22 верасня ў Вільні
Беларускія актывісты на традыцыйнай нядзельнай акцыі салідарнасці сёння, 22 верасня, на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні Жыве Беларусь! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну