Абвяшчаецца набор на стыпендыяльную праграму для падтрымкі творцаў і даследчыкаў, якія працуюць над …

Абвяшчаецца набор на стыпендыяльную праграму для падтрымкі творцаў і даследчыкаў, якія працуюць над тэмамі, звязанымі з беларускай культурай і адраджэннем

Курыруе праграму Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

Праграма дасць магчымасць паглыбленага даследавання, працы над творчымі праектамі і інтэлектуальнага абмену з калегамі.

Хто можа падаваць заяўку?

• Творцы розных напрамкаў (літаратура, мастацтва, музыка)
• Даследчыкі і гісторыкі
• Пісьменнікі і публіцысты, якія цікавяцца тэмай Адраджэння

Каб падаць заяўку, калі ласка, запоўніце форму па спасылцы.

Дэдлайн: 12.10.24

Для дадатковай інфармацыі звяжыцеся з прадстаўніцтвам праз электронную пошту: [email protected]

@CabinetBelarus