КДБ Лукашэнкі робіць спробы, каб атрымаць інфармацыю, сабраную Народным антыкрызісным упраўленнем для перадачы ў Міжнародны крымінальны суд
Прапановы аб «супрацоўніцтве» з мэтай атрымання магчымага «памілавання» ад імя Лукашэнкі атрымалі шэраг чальцоў каманды НАУ.
Таксама пад выглядам супрацоўнікаў міністэрства абароны Украіны, агенты КДБ Лукашэнкі спрабавалі выбавіць важную для рэжыму інфармацыю, у тым ліку матэрыялы, якія ўжо знаходзяцца ў распараджэнні Офіса Пракурора МКС. У далейшым асобы, якія ўжо прадстаўляліся супрацоўнікамі КДБ, рабілі спробы шантажу і пагроз.
«Мы хочам заявіць, што працягваем сваю працу і ў найбліжэйшы час вам трэба чакаць чарговых падарункаў. Вы не зможаце атрымаць канфідэнцыйную інфармацыю, якая знаходзіцца ў распараджэнні Офіса Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе і генеральных пракуратур шэрагу краін-саюзнікаў дэмакратычных сіл Беларусі», – заявіў намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
Нагадаем, НАУ вядзе працу па прыцягненні Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да міжнароднай крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы і злачынствы агрэсіі. Дыктатар вінаваты ва ўчыненні трох з чатырох найбольш цяжкіх міжнародных злачынстваў.
@CabinetBelarus