Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Беларусы пачалі святкаваць Дзень Волі ў розных краінах замежжа

Беларусы Замежжа

Беларусы распачалі святкаванні да Дня ВоліАле гэта адбываецца не ў Беларусі, а ў розных краінах замежжа. Дзень Беларускай Народнай Рэспублікі святкуецца 25 сакавіка. Але імпрэзаў запланавана так шмат, што яны будуць доўжыцца цягам тыдня. Дзе і як – глядзіце ў рэпартажы «Белсату».

Шпацыр па віленскіх адрасах дзеячоў БНР да Дня Волі 28 сакавіка ў Вільні

Беларусы Замежжа

Шпацыр “Віленскія адрасы дзеячоў БНР” да Дня Волі Прапануем пашпацыраваць па сакавіцкай Вільні, наведаць віленскія адрасы бацькоў-заснавальнікаў БНР. Нягледзячы на тое, што Незалежнасьць БНР была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года ў Менску, віленскія беларускія дзеячы, найперш браты Луцкевічы, адыгралі ў гэтым Акце найважнейшую, бадай, ролю. Дарэчы, ускосна на гэта паўплывала таксама лютаўскае абвяшчэньне Незалежнасьці Літвы. […]

Беларусы Бельгіі адзначылі 108-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бруселі

Беларусы Замежжа

Беларусы Бельгіі сабраліся разам ў самым сэрцы Бруселя, каб адсвяткаваць 108-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі Гэта быў дзень, напоўнены сэнсам і пачуццямі, калі разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг — як сімвал нашай годнасці і свабоды. Разам паглядзелі фільм пра вытокі нашай незалежнасці, спявалі «Магутны Божа», і ў гэтых словах гучала нешта большае за музыку — […]

Народная амбасада Беларусі ў Швецыі правяла ўрачысты прыём у Стакгольме з нагоды Дня Волі

Беларусы Замежжа

Народная амбасада Беларусі ў Швецыі правяла ўрачысты прыём у Стакгольме з нагоды Дня Волі На мерапрыемства сабраліся шведскія палітыкі, замежныя дыпламаты, вядомыя грамадскія дзеячы, а таксама актывісты і актывісткі беларускай дыяспары. Свята стала нагодай яшчэ раз нагадаць пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці і выказаць салідарнасць з беларускім народам у яго змаганні за свабоду і дэмакратыю. Прыём […]

У Беластоку прайшоў мітынг-канцэрт да 108-й гадавіны Дня Волі

Беларусы Замежжа

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі Беларуская супольнасць у цэнтры Беластока адзначыла 108-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатарамі акцыі выступілі беларуская дыяспара Беластока, фонд “Тутака” і гарадскія ўлады Беластока. З віншаваннямі да ўдзельнікаў звярнуліся прадстаўнікі мясцовай улады. Падчас мітынгу са сцэны выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары, беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, а таксама […]

22 сакавіка — дзень памяці Кастуся Каліноўскага, нацыянальнага героя Беларусі

Беларусы Замежжа

Сёньня дзень памяці Кастуся Каліноўскага 22 сакавіка 1864 году на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, палітыка, публіцыста, аднаго зь лідэраў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня беларусаў, палякаў і літоўцаў 1863-1864 гадоў. Ён стаў нацыянальным героем беларусаў. Паўстанцкія атрады, узначаленыя Каліноўскім, дзейнічалі ў асноўным на тэрыторыі цяперашняй Беларусі і вялі ўзброеную барацьбу з […]

Беларусы запрашаюць адзначыць Дзень Волі 25 сакавіка ў Вільні з вялікай праграмай

Беларусы Замежжа

Разам сустрэнем Дзень Волі ў ВільніСябры, набліжаецца 25 сакавіка – наша галоўнае свята годнасці і незалежнасці. Давайце адзначым яго разам, гучна і шматлюдна на вуліцах свабоднай Вільні! Для беларусаў падрыхтавана вялікая праграма: ад урачыстых шэсцяў да культурных мерапрыемстваў і сустрэч. Гэта наш час паказаць адзінства і вернасць нашым каштоўнасцям. Дзе: Вільня (лакацыі ў спасылцы)Калі: 25 […]

Вясновая сустрэча на Маркеце Эмоцый з аўтарскімі брэндамі і жывымі размовамі 21 сакавіка

Беларусы Замежжа

Маркет Эмоцый Стаміліся ад рэчаў «на адзін сезон»?Запрашаем на вясновую сустрэчу на Маркеце Эмоцый з аўтарскімі брэндамі, жывымі размовамі і прадметамі, якія хочацца пакінуць з сабой надоўга. Тут можна спакойна паглядзець, натхніцца і выбраць без мітусні. 21 сакавіка | 10:00-18:00 Уваход бясплатны Можна прыходзіць з сабакамі!Sokolowska 9, Lokal U13 (месца на карце) #БЗ_афіша Беларусы Замежжа […]

Беларусы па ўсім свеце адзначаць Дзень Волі 2026 з мерапрыемствамі ў розных гарадах

Беларусы Замежжа

Далучайцеся да святкавання Дня Волі 2026! 25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаць Дзень Волі 2026 — дзень, калі мы ўспамінаем абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і нашую доўгую барацьбу за свабоду і незалежнасць. Сёлета імпрэзы адбудуцца ў розных гарадах і кантынентах. Спіс мерапрыемстваў: 21 сакавіка: Таронта: – 13:15, Jane St & Bloor St WШэсце да Дня […]

Bel Culture: усе беларускае ў адной тэчцы для лёгкага доступу да кантэнту

Беларусы Замежжа

Усё беларускае ў адзін клік! Шукаеце годныя каналы па-беларуску, але стужка ператварылася ў хаос? Каб зрабіць ваш шлях да цікавых навін прасцейшым, мы прадстаўляем тэчку «Bel Culture» Што ўнутры? Культура і мастацтва Музыка ГісторыяНавука І яшчэ шмат чаго цікавага! Больш не трэба шукаць цікавае па крупінках – зараз усё ў адным месцы. Падпісвайцеся, каб трымаць […]