Дыялог паміж Шатландыяй, Беларуссю і Украінай Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі ладзіць у Эдынбургу сустрэчу з беларускім журналістам Еўрарадыё Змітром Лукашуком. Як змяняецца нацыянальная ідэнтычнасць падчас вайны і эміграцыі? Чаму неабходна фармуляваць нацыянальную ідэю? Гэтыя ды іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас дыскусіі, да якой далучацца таксама шатландская палітычная дзяячка Лін Джардзін і ўкраінская валанцёрка Наталля […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
1–2 траўня ў Варшаве пройдзе V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету
Не прапусціце! 1–2 траўня ў Варшаве пройдзе V Канферэнцыя беларусаў і беларусак светуУ пачатку траўня ў Варшаве адбудзецца ўжо пятая Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — сустрэча прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацыяў, ініцыятываў і беларускай дыяспары з розных краінаў. Для беларусаў і беларусак гэта магчымасць сустрэцца афлайн і анлайн, каб: – абмеркаваць актуальныя перспектывы, выклікі і праблемы, […]
З 2020 года ў Беларусі памілавалі 605 палітвязняў, статус атрымалі амаль 4,5 тысячы
605 палітвязняў памілавалі ўлады з 2020-га году — палітвязнямі за гэты час сталі амаль 4,5 тысячы чалавек З 2020-га году ў Беларусі па памілаванні былі вызваленыя 605 палітычных зняволеных. За гэты час 4499 чалавек атрымалі статус палітвязня. Гэта людзі з усёй Беларусі, рознага ўзросту і сацыяльнага статуса, якія абвінавачваюцца па шэрагу крымінальных артыкулаў. Нягледзячы на […]
Памерла жыхарка Мінска Алена Панкова, асуджаная за ўдзел у пратэстах летам 2025 года
Памерла жыхарка Мінска, якую паўгода таму асудзілі за ўдзел у пратэстах Алены Панковай не стала ў лютым 2026 года. «Лена памерла раптоўна: быў чалавек — і больш няма. Вельмі страшна», — кажа сябар сям’і. Летам 2025 года Панкову асудзілі па 342‑м артыкуле Крымінальнага кодэкса (дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак) — так кваліфікавалі ўдзел у […]
У Брусэлі каля Еўрапарламента прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі
Сёння каля будынку Еўрапейскага парламента ў Брусэлі адбылася акцыя салідарнасці і падтрымкі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі Удзельнікі мерапрыемства распавялі пра працяг рэпрэсій і падкрэслілі, што колькасць палітвязняў не змяншаецца. Арганізатары акцыі заклікалі міжнародную супольнасць узмацніць увагу да сітуацыі з правамі чалавека і працягваць намаганні, накіраваныя на вызваленне ўсіх незаконна ўтрымліваемых палітзняволеных. #палітвязні Беларусы Замежжа […]
Віншаванні палітвязням Беларусі з днём нараджэння і падтрымка з замежжа
“Дзень нараджэння ў няволіАсуджаныя без віныСвяткуюць, зразумела, з болем –У марах ж з роднымі яны… Мы разам з вамі, хоць не побач,І прагнем волі, як і вы!Хай вас мацней нягоды робяць,Радзімы мужныя сыны! Віншуем з народзінамі і падтрымліваем вас, нашы палітвязні”. Беларусы Беластока #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Падтрымайце беларускія ініцыятывы і медыя праз падатковыя дэкларацыі 27 лютага
Падтрымайце беларускія ініцыятывы і медыя з падаткаў 27 лютага — Сусветны дзень недзяржаўных арганізацыяў. У Беларусі пасля 2020 года гэты сектар мэтанакіравана знішчаўся: сотні і тысячы арганізацыяў былі ліквідаваныя або вымушаныя закрыцца. Паводле маніторынгаў ліквідавана больш за 1800 НДА. Але гэтыя ініцыятывы працягваюць працаваць дзеля беларусаў і беларускай справы — у тым ліку за мяжой. […]
Петыцыя за даданне беларускага галасавога ўводу ў клавіятуру Google Gboard
Дадамо беларускі галасавы ўвод у нашы смартфоны З’явілася петыцыя каб Google, нарэшце, дадаў гэтую функцыю ў сваю клавіятуру. “Мы павінны мець магчымасць карыстацца галасавым уводам на роднай мове гэтак жа зручна, як гэта робяць нашы суседзі”.Падпісаць петыцыю можна па спасылцы. Падзяліцеся, калі ласка, петыцыяй па сваіх чатах дыяспар. Пакажам, што нас шмат і наш голас […]
Кітайскі студэнт вывучыў беларускую мову і пераехаў у Польшчу дзеля беларускамоўнай супольнасці
Сумна. Смешна. Парадаксальна. І паказальна. Днямі ў сацсетках завірусілася гісторыя 29-гадовага кітайскага студэнта Сюй Байлуна, які вывучыў беларускую мову і, каб знайсці сабе беларускамоўнае кам’юніці переехаў… у Польшчу! Малады чалавек пражыў у Мінску больш за год, але так і не здолеў абзавесціся аднадумцамі, гатовымі размаўляць з ім па-беларуску. Больш за тое, кітаец распавядаў як у […]
Беларусы ў Бельгіі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы душэўнай імпрэзай
Міжнародны дзень роднай мовы беларусы ў Бельгіі адзначылі душэўнай імпрэзай. Гучалі вершы беларускіх класікаў і радкі, напісаныя з-за кратаў, спявалі песні на роднай мове. З асаблівай цеплынёй пісалі віншавальныя паштоўкі палітвязням — тым, хто нарадзіўся ў лютым, і каму сёння так важна адчуць падтрымку і салідарнасць. З Днём роднай мовы!Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску! […]