Дзень Годнасці ў Беластоку
Сёння, 9 жніўня, у цэнтры Беластока беларусы і сябры Беларусі зноў сабраліся разам. Праз шэсць гадоў пасля падзей 2020-га нас па-ранейшаму аб’ядноўваюць памяць, салідарнасць і вера ў вольную Беларусь.
Мы памятаем палітвязняў, рэпрэсаваных, тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну, і тых, хто загінуў за права беларусаў жыць у свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.
Асаблівую атмасферу сустрэчы стварыў — Алесь Дзянісаў, культавы беларускі фолк-панк музыка, вакаліст легендарнага гурта Dzieciuki.
Яго песні пра Беларусь, гісторыю, свабоду і годнасць прагучалі ў самым сэрцы Беластока.
Дзякуй кожнаму, хто сёння быў побач. За салідарнасць, падтрымку і за тое, што мы працягваем памятаць і верыць у Беларусь без страху і рэпрэсій — вольную, незалежную і беларускую.
Мерапрыемства арганізавалі
Fundacja Tutaka і Беларуская дыяспара Беластока пры падтрымцы Miasta Białystok.
Жыве Беларусь!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну