У Ерэване адбылася акцыя да гадавіны 9 жніўня
10 жніўня ў Ерэване адбылася акцыя, прысвечаная гадавіне 9 жніўня 2020 года — пачатку беларускай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі.
Мы прайшлі па цэнтры Ерэвану са сцягамі Беларусі. Шпацыр пачаўся каля Оперы, далей маршрут пралягаў праз Плошчу Рэспублікі, гарадскія паркі і помнік Мяснікяну, пасля чаго вярнуліся да Вернісажа.
Задачы, якія паставіла перад беларускім грамадствам нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя, застаюцца актуальнымі і сёння: барацьба за палітычныя і грамадзянскія правы і свабоды, права на свабодныя прафсаюзы, права на сваю мову і нацыянальную культуру, а таксама права беларускага народа самастойна вызначаць сваю будучыню і жыць у незалежнай дзяржаве.
Жыве Беларусь!