«Жыве Беларусь!» У Вільні прайшла акцыя з нагоды 9 жніўняУ Вільні прайшоў мітынг, прысвечаны падзея…

Беларусы Замежжа

«Жыве Беларусь!» У Вільні прайшла акцыя з нагоды 9 жніўня

У Вільні прайшоў мітынг, прысвечаны падзеям 9 жніўня. Беларусы і беларускі, а таксама сябры Беларусі сабраліся на Кафедральнай плошчы, каб успомніць падзеі 2020 года і яшчэ раз нагадаць: Беларусь і беларусы па-ранейшаму выбіраюць свабоду. Пасля ўдзельнікі акцыі рушылі шэсцем праз цэнтр горада да будынка беларускай амбасады.

Падчас мітынгу з прамовай выступіў дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі:
«Тое, што ў 2020-м мы думалі будзе спрынтам, аказалася марафонам. Я ніколі не буду казаць, што будзе лёгка. Гэта шмат працы, гэта пот і слёзы. Але мы мусім памятаць пра нашых палітвязняў, герояў і пра людзей, якія без мікрафонаў і сцэнаў ціха працягваюць барацьбу ўнутры Беларусі.

Я ўпэўнены, што разам мы зможам завяршыць гэтую працу. Дзякуй кожнаму і кожнай за вялікія і малыя акты салідарнасці і дапамогі. Нават прыйсці сюды сёння — гэта ўжо выбар. Дзякуй за ваш выбар у 2020-м і за ваш выбар сёння. Жыве Беларусь! Ačiū Lietuvai!»


Таксама ўдзел у акцыі ўзяў пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях экалогіі Дзмітрый Кучук.

Мерапрыемтсва арганізавана беларускай арганізацыяй «Дапамога».