Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Гурт ПСОТА выпусьціў першы сынгл «Сэрца сьпеў» пра тугу па радзіме

Беларусы Замежжа

Гурт ПСОТА выпусьціў свой першы сынгл “Сэрца сьпеў” “Сёньня выйшаў наш першы сынгл, які называецца “Сэрца сьпеў”. На гэту песьню нас натхніла туга па родных мясьцінах і бацькам”. Паслухаць яго можна на стрымінгавых пляцоўках (Spotify, YouTube music, Apple Music, etc), на Bandcamp (тут яшчэ можна яго набыць за сымвалічны кошт). Усе спасылкі сабраныя тут: https://artists.landr.com/serca-spieu […]

II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі пачынае працу ў Варшаве і Познані

Беларусы Замежжа

II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі пачынае працу Гэта сустрэча арганізацый, ініцыятыў, праваабаронцаў і актывістаў. Мэта Кангрэсу — каардынацыя намаганняў па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў. Праграма: 26 верасня, Варшава — абмеркаванне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, новых тэндэнцый рэпрэсій і працы па падтрымцы і вызваленні палітзняволеных. 27 верасня, Варшава — фестываль #67ВольныДзень. […]

Асацыяцыя «Талака» збірае сродкі на шэлтар для беларускіх уцекачоў

Беларусы Замежжа

Далучыцеся да добрай справы! Ключы ад шэлтара для беларускіх уцекачоў — ужо ў асацыяцыі “Талака”! Гэтая сітуацыя патрабуе ўвагі — збор на ўладкаванне шэлтара ідзе марудна, а засяляць людзей трэба хутка. Мы спадзяёмся на вашую падтрымку. Ахвяраваць на абсталяванне шэлтара — тут!

У Варшаве 27 верасня пройдзе фэст у падтрымку палітвязняў з беларускімі і польскімі музыкамі

Беларусы Замежжа

У Варшаве пройдзе фэст у падтрымку палітвязняў #67ВольныДзень Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, анансуе падзею і запрашае далучыцца: «27 верасня а 16-й гадзіне на беразе Віслы ў Варшаве мы збяромся на чарговы Вольны Дзень – у падтрымку палітзняволеных. На сцэне выступяць беларускія музыкі Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Юры Стыльскі (Дай Дарогу!), […]

Даведнік арганізатара фестывалю Tutaka: ад канцэпцыі да рэалізацыі

Беларусы Замежжа

«Даведнік арганізатара фестывалю: ад канцэпцыі да рэалізацыі» “Мы даўно марылі сабраць наш досвед у адным месцы — і вось нарэшце гэта здарылася! Гэта просты і практычны дапаможнік, створаны на аснове вопыту фестывалю Tutaka. Ён будзе карысны ўсім, хто толькі думае пра свой першы фэст ці ўжо арганізоўваў падзеі і хоча зрабіць гэта яшчэ лепш. У […]

Шукаем герояў для дакументальнага фільма «Без рэтушы» пра беларусаў у Італіі

Беларусы Замежжа

Шукаем герояў для дакументальнага фільма “Без рэтушы” Беларусы, што жывуць у Італіі, далучайцеся да культурніцкага праекта! Ягоны аўтар і рэжысёр — Аляксандр Гародка, вядучы — Аляксандр Ждановіч (Маляваныч). Серыя фільмаў праз гісторыі беларусаў розных узростаў і прафесій пакажа, як нашыя землякі жывуць у розных кутках свету. Што значыць для іх захоўваць ідэнтычнасць і заставацца беларусамі? […]

У Беларусі з пачатку года 283 новых палітвязняў, 170 вызвалены па памілаванні

Беларусы Замежжа

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Колькі новых палітвязняў у Беларусі дадалося з пачатку году, а колькі выйшла на волю па памілаванні З 18 студзеня ў Беларусі адбыліся 9 хваляў памілавання палітзняволеных — агулам было вызвалена 170 чалавек. Адзначым, што на волю магло выйсці менш палітвязняў, бо ў ліпені і верасні агулам на волю выйшаў 31 зняволены […]

У Коўне збіраюць сродкі на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў Літоўскім войску

Беларусы Замежжа

У Коўне зьбіраюць сродкі на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў Літоўскім войску Збор грошай абвясьціла беларуская сябрына Коўны. Адкрыцьцё плянуецца 23 лістапада, на Дзень Літоўскіх ваяроў. Беларусы Коўны хочуць адкрыць шыльду на будынку, дзе ў 1920–1921 гг. месьціўся Беларускі Асобны Батальён — беларуская вайсковая адзінка ў складзе Літоўскай арміі. Батальён праславіўся ў баях супраць бальшавікоў, яго ваяры атрымалі афіцыйную падзяку […]