12 лістапада ў Беластоку прайшла акцыя памяці Рамана Бандарэнкі і ўсіх забітых рэжымам лукашэнкіНягл…
13.11.2025Беларусы Замежжа

12 лістапада ў Беластоку прайшла акцыя памяці Рамана Бандарэнкі і ўсіх забітых рэжымам лукашэнкі
Нягледзячы на тое, што лукашэнка не грэбаваў забойствамі людзей і раней, менавіта забойства Рамана падаецца кропкай невяртання ў супрацьстаянні грамадства і рэжыму. Безсэнсоўнае забойства безабароннага Рамана адбылося проста ў яго двары, за ім можна было назіраць праз вокна, яно было знятае на відэа. “Улада” паказала свой нялюдскі твар і тое, як далёка яна можа пайсці, каб “уладай” застацца. Стала зразумела, што жыццё “няправільнага”, бо незгоднага з уладай, чалавека нічога не каштуе ў Беларусі і нічым не абаронена. Затое для “сваіх” (згодных і правільных) нават забойства чалавека застанецца не злачынствам, якое будзе асуджана па закону, а толькі дробнай непрыемнасцю.
Жыццё чалавека – вялікая каштоўнасць.
Калі дзяржава не будуецца на гэтым прынцыпе – яна проста гнілая тыранія, фальшыўка.
Мы будзем памятаць Рамана, Вітольда, Алеся і кожнага забітага, таму што памяць – гэта тое мінімальнае, што мы ім вінныя. А максімальнае – пабудаваць тую дзяржаву, дзе забойствы грамадзян “уладамі” былі б нечым немагчымым, незразумелым.
Раман аддаў жыццё за праўду, за годнасць, за веру ў Беларусь.
Ён застаўся ў нашай памяці, у сэрцах,
і ў кожным, хто працягвае змагацца за перамены.
Бо пакуль жыве памяць — жыве народ.
Пакуль ёсць праўда — ёсць надзея.
І пакуль ёсць надзея — жыве Беларусь.
Сёння мы выйшлі, каб сказаць:
Мы памятаем.
Мы не забудзем.
Мы не даруем.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну