У межах Дня Салідарнасці беларусы рэгіёнаў Савой прадставілі дэфіле беларускіх традыцыйных строяў, …

У межах Дня Салідарнасці беларусы рэгіёнаў Савой прадставілі дэфіле беларускіх традыцыйных строяў, прысвечанае Вацлаву Ластоўскаму

Дзесяць рэгіёнаў былі прадстаўленыя пад суправаджэнне відэаматэрыялаў і музыкі праекта «Традыцыя». Падчас прамовы былі ўзняты тэмы рэпрэсій і палітвязняў.

Беларускі стэнд, прысвечаны традыцыйнаму строю, распавядаў пра экспедыцыі Вацлава Ластоўскага і пра сучасных даследчыкаў, якія працягваюць яго працу нягледзячы на складаную палітычную сітуацыю.

У другой частцы дэфіле былі паказаны работы вучняў тэхнічнага ліцэя Самэлье — вырабы з беларускай вышыўкай і бісерапляценнем, створаныя падчас майстар-класаў, арганізаваных нашай асацыяцыяй.

Мы шчыра ўдзячныя праекту «Традыцыя» , Вользе Дземцы, Кацярыне Ваданосавай  і Майстэрні беларускага фальклору ў Гданьску за істотную дапамогу ў рэалізацыі гэтага праекта.

Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну