Бартосік Зьміцер  – «Мне б нарадзіцца шэрым віленскім катом» Дата: 14 лістапада Час: 19:00 Месца: П…

Бартосік Зьміцер  –
«Мне б нарадзіцца шэрым віленскім катом»

Дата: 14 лістапада
Час: 19:00
Месца: Паб Alaus Namai, Goštauto g. 8, Вільня
Рэзервацыя: +370 660 66933

Запрашаем на асаблівы канцэрт Змітра Бартосіка і Таццяны Карпіловіч у Вільні!
Спадар Зміцер — бард, журналіст і пісьменнік, сапраўдная легенда беларускай культуры.

14 лістапада — дзень нараджэння Змітра, таму вечар абяцае быць цёплым, шчырым і святочным.

У праграме «Мне б нарадзіцца шэрым віленскім катом» прагучаць:

рамансы, балады і песні на вершы вядомых аўтараў — Вярцінскага, Акуджавы і Уладзіміра Высоцкага ў перакладзе Рыгора Барадуліна;

вядомыя песні самога Змітра Бартосіка, сярод якіх асаблівае месца займае віленскі цыкл.

На баяне акампануе Таццяна Карпіловіч, і разам яны ствараюць непаўторную атмасферу цеплыні, гумару і музычнай гармоніі.

Гэта будзе вечар, калі хочацца смяяцца, плакаць і спяваць разам з тымі, хто стварае сапраўдную песенную гісторыю.

Уваход: ахвяраванні музыкантам
Легендарны паб Alaus Namai


#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну