Volnyja запускаюць адукацыйны курс, які можа прайсці кожн_ая! “Раўнавага ў дапамозе: як падтрымлівац…

Volnyja запускаюць адукацыйны курс, які можа прайсці кожн_ая!

“Раўнавага ў дапамозе: як падтрымліваць іншых з клопатам пра сябе”

Гэты курс створаны псіхолагамі і камандай ініцыятывы Volnyja, каб людзі, якія дапамагаюць іншым, лепш разумелі сябе і навакольных.

Адукацыйная праграма аб’ядноўвае веды з вобласці псіхалогіі, траўматэрапіі і камунікацыі, а таксама з назапашанага камандай вопыту, каб удзельнікі маглі аказваць падтрымку Вольным ці іншым людзям свядома, эфектыўна і без шкоды для ўласнага рэсурсу.

Мы зрабілі карысныя веды даступнымі для ўсіх, таму што верым, што так можам дапамагчы большаму колу людзей.

Чытайце ў картках больш пра выкладчыкаў курса, праграму і фармат
Абавязкова рэгіструйцеся: https://airtable.com/app5R1ndq9cZt1x2L/pagLDhLNuO3w8397t/form
Расказвайце знаёмым пра курс і магчымасць падтрымліваць Вольных.