Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Музыка-кампазітар VIC TORR і беларусы Масквы адзначылі Дзень Салідарнасці з Беларуссю 9 жніўня

Беларусы Замежжа

У дзень Салідарнасці з Беларуссю, 9 жніўня, музыка-кампазітар VIC TORR і беларусы Масквы, а таксама беларусы з розных краін сьвету, ўзгадалі гэты дзень 2020 года ў параўнанні з сённяшнім жыццём! Відавочна тое, што: Беларусы шануюць адзін аднаго!Галоўны скарб – гэта людзі! Беларусь – краіна для жыцця! Верым! Можам! Пераможам! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Выстава «Знакі Прыгнёту» пра беларускіх палітвязняў адкрылася ў Эдынбургу, Шатландыя

Беларусы Замежжа

Выстава «Знакі Прыгнёту», прысвечаная беларускім палітвязням, адкрылася ў Эдынбургу, Шатландыя Выстава арганізавана Народным консульствам Беларусі ў Шатландыі разам з Libereco. “Мы пакажам творы мастацтва і паэзію палітычных зняволеных у Беларусі і падзелімся інсталяцыяй, у якой названы імёны 1500 палітвязняў у гэтай краіне. Затым вы можаце далучыцца да нас у падтрымцы зняволеных і іх сем’яў, зачытаўшы […]

113 гадоў таму нарадзілася Ларыса Геніюш — выбітная паэтка і дзеячка беларускага адраджэння

Беларусы Замежжа

У гэты дзень,113 гадоў таму, нарадзілася Ларыса Геніюш (09.08.1910 – 07.04.1983) Выбітная паэтка і нязломная дзеячка беларускага адраджэння. З 1943 года была Генеральным сакратаром урада, захоўвала і ўпарадкоўвала архіў БНР. Пазней, у турме Народнага камiсарыята ўнутраных спраў БССР (НКУС), яе будуць дапытваць, каб атрымаць звесткі пра гэты архіў. Яна дагэтуль не рэабілітаваная і лічыцца ворагам дзяржавы. […]

Дзень салідарнасці з Беларуссю: акцыі ў гарадах Еўропы і свету 9 жніўня 2023

Беларусы Замежжа

ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУССЮ Сёння акцыі адбудуцца ў наступных гарадах: Вільня, 18:00 Варшава, 18:00 Maria Saal, 19:00 Кракаў, 18.00 Хельсінкі, 18.00 Гданьск, 18:00 Брэмен, 19:00 Шчэцін, 19:30 Мюнхен, 19:00 Уроцлаў, 19:00 Осла, 16:30 Фларэнцыя, 17:30 Торунь, 19:00 Рыга, 19:00 Тбілісі, 17:00 Франкфурт-на-Майне, 18:00 Прага, 18:00 Познань, 18:00 Таронта, 18:30 Берн, 17.30 Лодзь, 18:00 Капенгаген, 17:00 […]

Беларусы Эстоніі далучыліся да мітынгу ў гадавіну ўварвання Расіі ў Грузію

Беларусы Замежжа

Сення прадстаўнікі Народнай амбасады Беларусі ў Эстоніі, беларусы Эстоніі, упаўнаваджаны Офіса Святланы Ціханоўскай у Эстоніі і Латвіі, прынялі ўдзел у мітынге з нагоды 15 годдзя ўварвання Расіі ў Грузію Народныя Амбасады | Ананімны зварот

9 жніўня беларусы ў свеце адзначаюць Дзень Годнасці і дзень народзінаў RAZAM у Нямеччыне

Беларусы Замежжа

9 жніўня для беларусаў з усяго свету стаў Днём Годнасці – адначасова балючым і святочным Для нямецкіх беларусаў гэта таксама і дзень народзінаў RAZAM, калі мясцовыя беларусы ўпершыню “пабачылі” адзін аднаго і аб’ядналіся. “Сёлета мы зноў збіраемся у садзе Haus der Statistik на нефармальную дваровую сустрэчу – для знаёмства, для падтрымкі, для ціхага адзначэння гэтай […]

Беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню прыме ўдзел у штогадовым Дні Рыгі 19 жніўня 2023 года

Беларусы Замежжа

Беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню возьме ўдзел у штогадовым Дні Рыгі Асацыяцыя беларусаў Латвіі «Суполка» размясціць свой стэнд на Ратушнай плошчы ў суботу, 19 жніўня 2023 г., з 14.00 да 23.00. Для азнаямлення і папулярызацыі традыцыйнага беларускага народнага мастацтва пройдуць майстар-класы па вырабе выцінанкі i лялек-абярэгаў “Жаданніца”. Сучасную Беларусь прэзентуюць працы Вольгі Якубоўскай, а таксама мастачка […]

Еўразвяз паабяцаў падтрымліваць беларусаў і назваў Лукашэнку пагрозай міжнароднай бяспецы

Беларусы Замежжа

Еўразвяз паабяцаў «падтрымліваць беларусаў столькі, колькі неабходна» і назваў Лукашэнку пагрозай міжнароднай бяспецы Такая заява даступная на беларускай мове і афіцыйных мовах Еўразвязу. «Рэжым Лукашэнкі таксама стаў пагрозай рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы з-за такіх дзеянняў, як прымусовая пасадка грамадзянскага самалёта ў маі 2021 года і выкарыстанне нерэгулярнай міграцыі на ўсходніх межах Еўразвязу ў якасці інструменту. […]

Беларусы ў Латвіі ствараюць суполку для падтрымкі і захавання нацыянальнай культуры

Беларусы Замежжа

Чым больш бачу павагу латышоў да нацыянальнага, тым больш хочацца, каб і беларусы навучыліся шанаваць сваё У адным з найбуйнейшых выданняў Латвіі выходзяць артыкулы на беларускай мове нашай журналісткі Юліі Каляды. “Сёння, слухаючы гісторыі сваіх суайчыннікаў — беларускіх бежанцаў, для якіх Латвія стала другім домам, я зразумела, што ганаруся знаёмствам з імі. Усе яны — неверагодна […]