Беларускі Берліна выйшлі да Амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь, каб ушанаваць пам…

Беларускі Берліна выйшлі да Амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь, каб ушанаваць памяць выбітных суайчыннікаў, ахвяраў сучасных і сталінскіх рэпрэсій, з нагоды іх дзён народзінаў:

Васіль Каваль (17.08. 1907-1937), пранікнённы лірычны празаік, расстраляны саветамі ва ўзросце 30 гадоў у 1937 г. толькі за тое, што ён беларус;

Макар Касьцевіч (Краўцоў) (18.08.1881-1939), адзін з актыўных стваральнікаў БНР, вядомы паэт, аўтар гімна БНР,
      закатаваны на допытах КДБ ва ўзросце 48-х гадоў у 1939 г.
      толькі за тое, што ён беларус.

«Паводле ўдакладнeных звестак, у Беларусі ў 1930-1940-х гадах было рэпрэсіравана да 1 мільёна 625 тысяч чалавек. »  (Гісторык Ігар Кузняцоў).

Ганарымся беларусамі, якія зрабілі каштоўны унёсак у нашу духоўную спадчыну!

Не прабачым фізічнага знішчэння лепшых прадстаўнікоў беларускай нацыі!

Зробім усё магчымае каб вызваліць нашых суайчыннікаў!

Катаў у Гаагу!

Няхай жыве Вольная Беларусь

Слава Украіне


Беларусы Замежжа | Даслаць навіну