20.08 / 20.00 – WARSAW – BackDoor BarPapa Bo SelektahOczywiście TOUR Ветэран беларускага рэйву ў чар…

20.08 / 20.00 – WARSAW – BackDoor Bar
Papa Bo SelektahOczywiście TOUR

Ветэран беларускага рэйву ў чарговы раз прадэманструе, што ён яшчэ на штосьці здольны. Зіхатлівыя пяткі лета, набліжэнне восені, перадапошнія выходныя жніўня, першая і апошняя нядзеля гэтага тыдня і іншае трызненне накшталт гэтага – гэта не пра тусу Papa Bo Selektah у варшаўскім BackDoor Bar!

Бо гэты нядзельны варушняк закліканы прастымуляваць вашу танцавальную чакру, нягледзячы на пару года і фазу Меркурыя!
Для гэтага бадман усяе Беларусі Papa Bo Selektah прыменіць усе свае карычневыя ноты, навыкі дэвіянтнага танцу і майстэрства закручвання энергетычных віхур на асобна ўзятым танцпляцы. Для гэтага ён абяцае спусціць усіх сваіх каракатыц на выпас!

Усё наша жыццё напоўнена рознымі актамі – тэатральнымі, прававымі, у кагосьці нават палавымі. Дык здзейснім жа ўсе разам чысты АКТ танцавальны у гэтую нядзелю (20.08 / 20:00) у BackDoor Bar.

Уваход вольны! Верым у гіпна-панк!

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну