Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю памяці Ігара Ледніка 20 лютага 2024 года

Беларусы Замежжа

Беларуская дыяспара Беластока арганізавала сёння 20.02 у Беластоку акцыю памяці забітага рэжымам Лукашэнкі палітзняволеннага грамадскага актывіста Ігара Ледніка Беларусы Беластока прынеслі знічы і кветкі, якія ўсклалі каля партрэта Ігара Ледніка, бчб сцягі, партрэты загінуўшых ад рук рэжыма Лукашэнкі да Генеральнага Консульства РБ. Мы памятаем!Мы не забудзем!Мы не даруем! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Акцыя памяці Ігара Ледніка каля амбасады Беларусі ў Варшаве супраць забойстваў палітвязняў

Беларусы Замежжа

Акцыя памяці Ігара Ледніка каля амбасады Беларусі ў Варшаве “Лукашысцкая банда здзейсніла чарговае злачынства – забілі ў турме яшчэ аднаго палітвязня, Ігара Ледніка! Ігар Леднік быў вельмі шчырым чалавекам, сапраўдным праваабаронцам, вядомым дзеячом беларускай апазіцыі. Светлая памяць! Пратэстуем супраць таго, што забіваюць беларусаў! Пратэстуем супраць катаванняў і забойстваў у турмах!” ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ ЗАБІТЫМ БЕЛАРУСКІМ ПАЛІТВЯЗНЯМ! […]

Ігар Леднік стаў пятым беларускім палітвязнем, які загінуў за кратамі

Беларусы Замежжа

Ігар Леднік стаў пятым беларускім палітвязнем, які загінуў за кратаміПершы вядомы выпадак смерці палітвязня за кратамі — смерць 50-гадовага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калоніі № 17. Калі родным паказалі цела палітвязня, то галава была практычна цалкам забінтаваная. 7 траўня 2023 году ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы […]

Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю салідарнасці з палітвязнямі 19 лютага

Беларусы Замежжа

19 лютага беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю Салідарнасці з беларускімі палітзняволеннымі, каб чарговы раз прыцягнуць увагу польскіх уладаў да вострай праблемы палітвязняў у Беларусі і прапанаваць ім разгледзець магчымасць ультыматума рэжыму Лукашэнкі: вызваленне ўсіх палітвязняў, альбо супыненне чыгуначнага руху праз беларуска-польскую мяжу грузавых цягнікоў! Насупраць будынка Ваяводства Падляшскага ў Беластоку беларусы Беластока разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, […]

У турме памёр былы сябра БСДП Ігар Леднік на 64 годзе жыцця

Беларусы Замежжа

У турме, на 64-ым годзе жыцця памёр былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), грамадскі актывіст і журналіст Ігар Леднік… Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 г. і асуджаны на 3 гады зняволення па арт.367 “Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП “Пазіцыя”. У турме стан здароўя сацыял-дэмакрата істотна […]

Рэжым хоча знішчыць беларускіх герояў і памяць пра іх, але мы гэтага не дапусцім

Беларусы Замежжа

Рэжым хоча знішчыць не толькі усіх беларускіх герояў, але і памяць аб іх Мы ніколі гэтага не дапусцім! Будзем і далей змагацца за кожнага з іх, узгадваць пра іх і падтрымліваць. Мы віншуем усіх герояў, хто свой Дзень нараджэння адзначае ў лютым. Прыміце словы падтрымкі і салідарнасці ад беларусаў і беларусак Беластока. Жыве Беларусь! Беларусы […]

Мэр Кёльна Андрэас Вольтер падтрымлівае беларускіх палітзняволеных праз лісты

Беларусы Замежжа

Дарагія Беларусы! Смерць Навальнага – гэта яшчэ адно жудаснае пасведчанне таго, у якой цяжкай ды небяспечнай сітуацыі знаходзяцца нашы палітычныя зняволеныя. Але ёсць і добрая навіна: пасля акцыі 28-го студзеня мэр Кёльна Андрэас Вольтер далучыўся да нашай ініцыятывы і з падтрымкай яго супрацоўніка Паўло Гросула і нашай дыяспары адправіў у пятніцу 11 лістоў нашым беларускім […]

Беларусы Масквы ладзяць штотыднёвае ліставанне для падтрымкі беларускіх палітвязняў

Беларусы Замежжа

Беларусы Масквы збіраюцца на штотыднёвае ліставанне! Палітвязні – нашы героі! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Кульша Вікторыя, Кароль Святлана, Папковіч Алесь, Карэцкі Андрэй, Таратыпаў Зміцер, Храловіч Аляксей, Сашуноў Анатоль, Шлюхтіц Ціхан, Парфёнаў Руслан. Гісторыю кожнага палітзняволенага, а таксама адрас для лістоў і […]