Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы
“У гэтую нядзелю на Беларусі адбыўся так званы “адзіны дзень галасавання”.
“Усенародналюбімая ўлада” так баіцца ўласнага насельніцтва, што адкладала правядзенне “выбараў” ажно на два гады! Больш за тое, напярэдадні “выбараў” Лукашэнка дазволіў супрацоўнікам МУС ужываць зброю супраць грамадзянаў Беларусі. Навошта такія надзвычайныя меры бяспекі ў краіне? Вусаты ўзурпатар хоча максімальна запужаць людзей, каб задушыць усялякі супраціў унутры краіны.
Таму сёння мы выходзім у цэнтры Варшавы, каб выказаць сваю салідарнасць з усімі тымі людзьмі, што вымушаныя трываць пад гнётам дыктатарскага рэжыму, не маючы права голасу.
Мы – голас вольнай Беларусі.
Мы – голас усіх тых, хто маўчыць пад ціскам рэпрэсій, але не пагаджаецца з тым, што зараз адбываецца ў краіне!”
Жыве Беларусь!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну