Пробны занятак тэатральнага курса «Міф пра актораў» 26 лютага ў Warszawa і анлайн

Беларусы Замежжа

Пробны занятак тэатральнага курса “Міф пра актораў”

“Далучайцеся да наc на пробны занятак тэатральнага курса “Міф пра актораў” пад кіраўніцтвам Андрэя Саўчанкі.

На занятку мы разбурайма і стварайма міфы пра акторскую прафесію. Уключаемся ў працэс існавання праз абуджэнне сваёй прыроды, патэнцыялу асобы і стану крэатыўнасці.

Курс мае 3 накірункі:

1. Практыка. Асвойванне навыкаў, неабходных для выхаду ў сцэнічную прастору, праз трэнінг і практыкаванні.
2. Стварэнне. Сістэма заданняў, якія прапануюць адчуць сябе стваральнікам, акторам, рэжысёрам; правакуюць на творчую рызыку і раскрыццё сябе; дазваляюць асвойваць і ўжываць сродкі выражальнасьці.
3. Тэорыя. Базавыя веды акторскіх сістэмаў. Аналіз творчых спробаў.

Вывучайма, ператварайма ў навыкі неабходныя акторам элементы: Увага, уяўленне, дзеянне, адчуванне прасторы, адчуванне часу, каардынацыя, канцэнтрацыя, падзея, прапанаваныя абставіны і сітуацыя, партнёрскае ўзаемадзеянне, назіральнасць, харызма, псіхафізіка і іншыя. Праводзім іх праз сістэму практыкаванняў. На першых сустрэчах знаёмімся з інструментамі:
“Магічнае Калі б”, “Кінастужка баччанняў”, “Метад галоўных пытанняў”, зазірайма ў імправізацыйнае самаадчуванне і спосабы існавання. Робім акцэнт на спробы і іх аналіз.

Запіс і дадатковая інфармацыя:
telegram: @Veronl4
https://t.me/+0Ly9tp71_vE5ZTAy

Запрашаем у групу як афлайн, так і анлайн!“

Панядзелак, 26 лютага, 19:00
Imaguru Hub, Twarda 14/16
Warszawa

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Міф пра Актора

Assa invites you to join this group on Telegram.