Трэнінг «УзаемаДЗЕЯННЕ» для тых, хто працуе з групамі падлеткаў і дарослых, ды хоча разнастаіць свой…

Трэнінг «УзаемаДЗЕЯННЕ» для тых, хто працуе з групамі падлеткаў і дарослых, ды хоча разнастаіць свой запас трэнерскіх інструментаў.

Цягам дня з перапынкамі на выдых і каву мы з вамі:

• будзем практыкаваць розныя інтэрактыўныя фарматы* на знаёмства, разагрэў, сунастройку групы, рэфлексію;
• разбярэмся, чым такія фарматы дапамагаюць вядучамым і групе, чаму добра мець іх «поўныя кішэні» на самыя розныя выпадкі;
• паспрабуем «дакручваць», адаптоўваць ужо вядомыя фарматы пад вашыя задачы, каб інтэграваць вынікі трэнінга ў вашу дзейнасьць.

* Інтэрактыўныя фарматы — свайго роду майстэрства дакладнага дзеяньня. Дзякуючы ім можна паскорыць знаёмства і завязваньне сацыяльных сувязяў паміж людзьмі, што вельмі важна для тых, хто ў эміграцыі.

2 сакавіка, 10.00-18.00
Варшава, ul. Rzymowskiego 32, DK Kadr


Удзел бясплатны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя

Трэнінг праходзіць у межах праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну