Падчас Круглага стала па падтрымцы добраахвотнікаў і іх сем’яў, арганізаванага клубам “Літвіны” 02.11.2025, Ініцыятыва “Росквіт” дабрачыннай арганізацыі “KUS” агучыла аб сваім звароце да кіраўніцтва Музея акупацыі і барацьбы за свабоду Літвы з прапановай:
“…дадаць магчымасьць бясплатнага наведваньня музея грамадзянам Літвы, Беларусі і іншых краін, якія змагаліся за свабоду Еўропы на баку Украіны і маюць пасведчаньне “Удзельнік баявых дзеяньняў”, выданае Рэспублікай Украіна”.
Сёньня, 7 лістапада 2025, падчас асабістай сустрэчы Аляксандра Клачко з дырэктаркай Музея акупацыі і барацьбы за свабоду Літвы Рамуне Драўчюнайце дасягнута папярэдняя дамоўленасьць аб сумеснай арганізацыі экскурсіі па Музею для літоўскіх і беларускіх ветэранаў, якія маюць УБД.
#roskvitkus