Беларусы Шчэціна падтрымалі палітвязьняў на штонядзельнай акцыі.
Мы радыя за тых, хто выйшаў на свабоду, але ў турмах усё яшчэ шмат людзей, якія вінаватыя толькі ў адным: нязгодзе з дзеючым рэжымам. Яны павінны выйсці на свабоду як мага хутчэй! Але сапраўдныя змены ў Беларусі адбудуцца толькі калі перастануць караць за выказванне свайго меркавання ды нязгоду з “уладамі”. Беларусь будзе вольнай толькі пасля усталявання сапраўднай дэмакратыі!