Гэта Марыля, ёй 20 гадоў, яна ненавідзіць рэжым і марыць аб рэйве на руінах Палаца Незалежнасці. А яшчэ Марыля – прадстаўніца беларускамоўнай моладзі, якая ўсяляк імкнецца падтрымліваць культуру нашай краіны. І ў гэтым матэрыяле яна распавядзе вам, як пачаць размаўляць па-беларуску, адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам і не даць дыктатуры задушыць беларускую самаідэнтычнасць.
Як ты пачала размаўляць на беларускай мове? Як і чаму гэта здарылася?
Гэта адбылося ў першы дзень першага навучальнага года ва ўніверсітэце. Ідэя мне з’явілася загадзя крышку. Паўгода я дакладна думала аб тым, як і ў якіх абставінах я магу гэта зрабіць. І тут я зразумела, што пачынаю новае жыццё з новымі людзьмі, якія мяне яшчэ не ведаюць, і гэта камфортная атмасфера для таго, каб пачаць размаўляць.
Ты кажаш, што думала пра пераход на беларускую паўгода. Чаму ты пра гэта задумалася і як яно да цябе даходзіла?
Ёсць нейкая відавочнасць сітуацыі. Мы жывем у Беларусі. Наша мова стагоддзямі была пад прэсінгам Расейскай Імперыі. Потым савецкага саюзу і зараз рэжыму Лукашэнкі. Калі асэнсоўваеш гэтую трагічную сітуацыю, разумееш: лепшае, што ты можаш зрабіць, гэта пачаць размаўляць.
Ты пачынаеш размаўляць па-беларуску, людзі пытаюцца ў тваіх суседак: «Рэальна ці што?». Як увогуле на твой пераход рэагавалі людзі? Якія цяжкасці былі?
Цяжкасці былі, але я не скажу, што гэта была дыскрымінацыя, ці нейкая непавага. Але з пэўнымі людзьмі выбудоўваецца нейкая сцяна. Чамусьці я гэта адчуваю як няёмкасць.
Як думаеш, дыскамфорт неяк звязаны з тым, што беларуская мова можа асацыявацца з вясковай?
У Менску і Горадні з гэтым лепей, але Магілёў і ўсюды, дзе бліжэй да Расеі – складаней. Тут два бакі сітуацыі. Першы – усе мы пачыналі з вёскі. Мы не ў горадзе пачалі сваё існаванне. Гэта вялікі пласт культуры. Другі бок – вясковасці не варта саромецца. Гэта крута, блін! Мне вельмі падабаецца разумець, што беларуская культура шмат у чым пра яднанне з прыродай, пра паганскія традыцыі, пра рытуалы.
Уяві, што ўсё сканчаецца, рэжымы падаюць, і цяпер будучыня ў руках такіх людзей, як ты. Як ты бачыш Беларусь пасля перамогі?
Гэта Беларусь у складзе Еўразвязу, таму што гэта значыць бяспека. Гэта краіна, якая развівае інтэлектуальны рэсурс і атрымлівае з яго бенефіты.
Подробнее читайте на нашем сайте: https://malanka.media/news/7166
В Беларуси сайт доступен через VPN.
@malanka
#маланкамедиа #маланка_читать #беларусь #беларусы #язык #культура
Як не даць рэжыму задушыць беларускую мову: інтэрвʼю
Як захаваць мову і пачаць размаўляць.