Як адбылося, што Менск стаў МінскамБеларуская сталіца ўпершыню згадваецца ў летапісе пад 1067 годам:…

Як адбылося, што Менск стаў Мінскам

Беларуская сталіца ўпершыню згадваецца ў летапісе пад 1067 годам: «И придоша к МѢньску… взяша МѢнескь». Ва ўсіх выпадках выкарыстоўваецца літара «Ѣ» (яць), якая азначала гук, падобны да закрытага «е» або дыфтонга «іе». У пазнейшых крыніцах ужо зʼяўляецца форма «Менск».

Сучасныя даследчыкі лічаць, што назва горада паходзіць ад ракі Мень (Мена). У дакументах XIV – XVII стст. фіксуюцца формы «Менеск», «Менск», зрэдку – «Мінск», але яна першапачаткова сустракаецца толькі ў лацінскіх і польскіх тэкстах. У граматах менскага ваяводы Арсеньева (1656) слова «Мінск» не згадваецца ні разу, у той час як «Менск» і «Менеск» – шматразова.

У Баркулабаўскай хроніцы (XVII ст.) таксама пераважае форма «Менск». У лацінамоўных і польскіх дакументах XVI – XVII ст. паступова замацоўваецца напісанне «Minsk», відавочна пад уплывам польскага горада «Minsk Mazowiecki». Гэтая форма і трапляе ў расейскія дакументы пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. У канцы XVIII ст. «Мінск» становіцца афіцыйнай назвай у расейскай мове.

Але ў жывой беларускай мове назва «Менск» працягвала існаваць. У 1885 годзе яе зафіксаваў «Slownik geograficzny». У 1920-х горад афіцыйна называўся Менскам, але 29 ліпеня 1939 года быў перайменаваны ў Мінск – адваротны выпадак у параўнанні з іншымі савецкімі рэспублікамі, дзе гарады атрымлівалі нацыянальныя назвы замест каланіяльных (Ерэван замест Эрывані, Тбілісі замест Тыфліса).

5 верасня 1991 года Мінгарсавет аднавіў гістарычны герб горада і выказаўся за вяртанне назвы «Менск». Але Вярхоўны Савет Беларусі адмовіў у гэтай прапанове. Гэта была апошняя на сёння спроба вярнуць сталіцы гістарычную назву.

Наш Patreon
Наш Buymeacoffee