Прайшоў 1 тыдзень пасля штурма. Мы заехалі ў Краматорск на камандны пункт. Там праходзіла нарада-навучанне, на якой мы упершыню пачулі, якую ролю нашаму разліку сапага адводзілася падчас штурма 2 красавіка: па задумцы ўкраінскага камандавання мы павінны былі “чаргаваць” ажно пакуль у мінамётчыкаў і АГС не скончыцца боезапас. Гэта павінна было адбыцца, па плану, пасля захопу […]
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
– Так, 02-49 кут! – крыкнуў я наводку Ваяру, які стаяў побач з Бачой за кустом ад мяне.Я стаў на кал…
– Так, 02-49 кут! – крыкнуў я наводку Ваяру, які стаяў побач з Бачой за кустом ад мяне. Я стаў на калені. Паклаў рацыю на зямлю. Дастаў тонкі маркер і прамакутны кавалак тонкай фанеры. Пакуль Ваяр наводзіўся, я пачаў рабіць маркерам на фанерцы пазнакі па карэгоўкі папярэдняга стрэлу. Парадзеўшыя выхады нашых снарадаў і іх разрывы […]
Штурм ішоў поўным ходам. Камандаванне аперацыяй знаходзілася ў Краматорску. Туды падавалася карцінка…
Штурм ішоў поўным ходам. Камандаванне аперацыяй знаходзілася ў Краматорску. Туды падавалася карцінка з дронаў і паступалі каманды. Па рацыі карэгаваўся агонь нашых мінамётчыкаў і АГС. На нейкі момант склалася ўражанне, што пра нас забылі. Толькі пару разоў наш палкавы дроншчык даваў нам каардынаты, але кіраўніцтва аперацыяй адмяняла яго карэгоўку і засярожвала яго на працы мінамётаў […]
Пасля блізкага прылёту, ужо стоячы пад бервяным навесам ля самага ўвахода ў бліндаж я заўважыў, што …
Пасля блізкага прылёту, ужо стоячы пад бервяным навесам ля самага ўвахода ў бліндаж я заўважыў, што на падзертай далоні сабралася кропля крыві. – Руку разадраў аб нешта, – агучыў я Ваяру і Бачы.– “Ц(ёмная)*, я “300””! – у наступную хвіліну пажартаваў я, паднесшы да вуснаў рацыю, што трымаў ў руцэ.Лангетку для перадачы я наўмысна не […]
Надвор’е добрае, сонечнае. Адкуль толькі ўзялося так раптоўна столькі баговак ды розных жучкоў! Усе …
Надвор’е добрае, сонечнае. Адкуль толькі ўзялося так раптоўна столькі баговак ды розных жучкоў! Усе яны пачулі сонечная цяпло і бегаюць па зямлі ў вялікай колькасьці. Наш палкавы дроншчык карэгаваў мінамёты і АГС. Мы “чаргавалі”. Украінскі дроншчык Марпех маўчаў. Я прылёг на сонейка пад кусьцікам недалёка ад сапага так, каб не быць заўважаным варожым дронам. Бача […]
2 красавіка 2023. Усходні фронт Украіны.Штурм расейскіх пазіцый пачаўся з самага ранку. З шасці мы в…
2 красавіка 2023. Усходні фронт Украіны. Штурм расейскіх пазіцый пачаўся з самага ранку. З шасці мы выставілі сапог і гатовы працаваць. Міма нас па полю ў некалькіх сот метрах з моцным ровам у бок фронта, вязнучы ў гразі, праехалі друг за дружкай два танкі і дзве БМП са штурмавікамі. За першым танкам слупом падымаўся дым […]
Поўнач з 1 на 2 красавіка 2023 года. Д(жон) атрымаў загад сёння а 6 гадзіне ранку быць на пазіцыі. З…
Поўнач з 1 на 2 красавіка 2023 года. Д(жон) атрымаў загад сёння а 6 гадзіне ранку быць на пазіцыі. Задача – падтрымаць агнём з сапага штурм рускіх пазіцый. У штурме прымае непасрэдны ўдзел замежны легіён пры падтрымцы бронетэхнікі ЗСУ. – Яшчэ б пазней паведамілі, – заўважыў я. – Добра, што спаць яшчэ не паклаліся. Больш […]
Спадарства, чаму ўсе як ману нябесную чакаюць сігналаў ад нелегітымнага прэзідэнта?Мне нагадвае гэта…
Спадарства, чаму ўсе як ману нябесную чакаюць сігналаў ад нелегітымнага прэзідэнта? Мне нагадвае гэта плямёны нашых продкаў, залежных ад “духаў сонца, неба, зямлі, леса” (багоў, калі коратка) і шаманаў, якія гэтыя сігналы павінны былі тлумачыць. Шаманы заўседы карысталіся павагай, аўтарытэтам і кавалкам мяса з кожнага палявання. лукашэнка не дух і не бог. Ён мае рот. […]
30-га сакавіка 2023-га, 12:34.Мы ў бліндажы на нашай пазіцыі СПГ-9.Мяце снег. Чакаем карэктыроўкі па…
30-га сакавіка 2023-га, 12:34.Мы ў бліндажы на нашай пазіцыі СПГ-9. Мяце снег. Чакаем карэктыроўкі па варожым цэлям. Яе няма. З-за снега мы нават не бачым у візір асноўны арыентыр. Трэба працаваць па запасному. – Рукі мерзнуць, – сказаў Ваяр, смокчучы цыгарэту.– Зараз -2, – адказаў на яго словы Воскар.– Якія -2? +3 я выставіў у […]
Паліна, дзякуй за моц!Беларусачка, вольная і моцная, нават у турме….
Паліна, дзякуй за моц! Беларусачка, вольная і моцная, нават у турме.