Тэрміновая дапамога патрэбна Юрасю Дзегцярову! Юрась — беларус, які адстойваў свабоду падчас пратэс…

Тэрміновая дапамога патрэбна Юрасю Дзегцярову!

Юрась — беларус, які адстойваў свабоду падчас пратэстаў у 2020 годзе і быў вымушаны пакінуць радзіму ў 2021-м. Ва Ўкраіне ён працягнуў свой шлях, стаўшы голасам беларусаў: удзельнічаў у акцыях, распаўсюджваў праўду пра падзеі ў Беларусі. З пачаткам вайны не застаўся ўбаку — пераехаў у Львоў (з Кіева), дзе штодня валянтэрыў, прымаў і сартаваў гуманітарную дапамогу і лекі. З 2023 году выдае газэту “Вісник”, якая распавядае пра беларусаў, што ваююць і дапамагаюць Украіне, пашырае інфармацыю пра тое, што адбываецца ў нашай краіне. Газэта бясплатна распаўсюджваецца ў кавярнях, друкарнях і да т.п. Мае высокую якасьць і ўжо сталае кола чытачоў.

Але цяпер Юрасю тэрмінова патрэбная дапамога!

Ён атрымаў сур’ёзны пералом рукі ў раёне плечавога сустава. Каб зноў стаць на ногі, неабходная апэрацыя, якая патрабуе набыцьця спэцыяльнай пласьціны (39 000 грн) і лекі (10 000 грн). У Юрася няма гэтых грошай, няма стабільнага даходу. Ён аддаваў усе сілы на падтрымку іншых — цяпер нам трэба падтрымаць яго!

Калі ласка, не адкладвайце! Кожная хвіліна мае значэньне!
Падзяліцеся інфармацыяй! Дапамажыце фінансава! Разам мы можам зрабіць немагчымае!

Юрась заслугоўвае дапамогі. Давайце пакажам, што ён не адзін!

Банка:
https://send.monobank.ua/jar/6KTWkZiamz

PayPal: [email protected]