У грэка-каталіцкіх супольнасцях у Беларусі з 30 ліпеня па 8 жніўня 2021 г. праходзіць традыцыйная Дэкада малітву.
Дэкада абдыме першы тыдзень Успенскага посту, які пачынаецца 1-га жніўня і свята Перамянення Гасподняга – 6-га жніўня.
Завяршыцца ў нядзелю – 8-га жніўня 2021 г.
Дэкада малітвы – гэта і час асэнсаваць змест і актуальнасць Дэкалога – Дзесяці Божых Запаведзяў, якія адносяцца да жыцця кожнага чалавека, Царквы і грамадства ў кожны час.
– 6 жніўня – гэта так сама дзень успаміну выдання Псалтыра францішкам Скарынам (у 1517 г.), таму ў малітве ў час Дэкады вернікі ўзгадваюць гэтага хрысціянскага лекара, інтэлектуала, друкара, прадпрынімальніка і моляцца Госпаду ягоным “Акафістам Імю Ісуса”.
– У Мінску, у храме грэка-каталіцкага Цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзе 6), у Пятніцу – 30 ліпеня 2021 г.
Боская Літургія (за лекараў, інтэлектуалаў, журналістаў, прадпрынімальнікаў) – у 18:30.
+++
Дзесяць Божых Запаведзяў
Я – Госпад Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі.
I. Не май іншых багоў, апроч Мяне.
II. Не ўжывай імя Госпада Бога твайго дарэмна.
III. Памятай дзень святы святкаваць.
IV. Шануй бацьку свайго і маці сваю.
V. Не забівай.
VI. Не чужалож.
VII. Не крадзі.
VIII. Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
IX. Не пажадай жонкі бліжняга твайго.
X. Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.