Дасягнуць такога шчасця ніхто не можа дзякуючы ўласным сілам, нават калі мае надзею, веру і любоў. А шчаслівым з’яўляецца той, толькі той, хто дасягае шчасця, «сіла якога ў Табе» (Пс 84 [83], 6). Гэтая сіла вядзе да чаканага шчасця ў глыбіні яго сэрца. Інакш кажучы: толькі той дойдзе да шчасця, хто пастанавіў у сваім сэрцы ісці да яго не праз розныя ступені цнотаў і добрых учынкаў, а таму атрымлівае дапамогу Тваёй ласкі. Уласнымі сіламі ніхто не можа дасягнуць гэтага, як кажа сам Госпад: «Ніхто не ўзышоў на неба (гэта значыць уласнымі сіламі), акрамя таго, хто з неба сышоў, – Сына Чалавечага» (Ян 3, 13).
Таму кажу: «Пастанавіў ісці па лесвіцы», бо чалавек гэты – «у даліне плачу» (Пс 84 [83], 6. 7), гэта значыць, у гэтым жыцці, якое, у праўнанні з іншым жыццём, мізэрнае і поўнае цярпенняў; тое жыццё ў параўнанні з гэтым апошнім можна назваць гарой, поўнай радасці.
Паколькі псальміст сказаў: «Шчаслівы чалавек, сіла якога ў Табе», – то хтосьці можа спытацца: ці Бог дае такую сілу? Таму ён адказвае: Бог сапраўды дае сілу блаславёным. Бо заканадаўца, Хрыстос, які даў нам запаведзі, дае і будзе даваць няспынна шматлікія ласкі, праз якія бласлаўляе сваіх слугаў, а значыць – вядзе да блаславёнага шчасця. Яны, дзякуючы гэтым блаславенням, узыходзяць штораз вышэй (пар. Пс 84 [83], 8).
Св. Брунон