ЭЎХАРЫСТАЯ – ШКОЛА ЛЮБОВІ і САЛІДАРНАСЦІ.Боскай Літургіяй у візантыйскі абрадзе завяршыўся ў Будапеш…

ЭЎХАРЫСТАЯ – ШКОЛА ЛЮБОВІ і САЛІДАРНАСЦІ.
Боскай Літургіяй у візантыйскі абрадзе завяршыўся ў Будапешце Канвент Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Эўропы.
= 8 верасня 2021 г., у свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, у галоўным храме сталіцы Венгрыі – Базыліцы св. Стэфана, Патрыярх Мельхіцкай грэка-каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Юсэф (Youssef Absi) узначаліў Боскую Літургію, якая была адным з цэнтральных момантаў Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэса. Літургію саслужылі шматлікія біскупы і святары Цэркваў візантыйскага абраду, сярод якіх Першаіерарх Украінскай грэка-каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Святаслаў (Шаўчук).
=Прысутнічалі Патрыярх Халэйскай каталіцкай Царквы Яго Блаславенства кардынаў Рафаэл I (Louis Raphael Sako), Патрыярх Мараніцкай Царквы Яго Блаславенства кардынал Бешара-Пётр (Bechara Boutros Rai) з яшчэ адным мараніцкім біскупам, іерарх Армяна-каталіцкай Царквы Архібіскуп Рафаэль (Minassian) з Арменіі (ардынарый для вернікаў ва Усходняй Эўропе), кардыналы ды шматлікія біскупы і святары лацінскага абраду з розных краінаў свету (Эўропы, Афрыкі, Азіі, Амерыкі). “Эўхарыстыя – гэта для нас школа любові і салідарнасці” – сказаў у казанні Патрыярх Юсэф.