Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы Гэтае сьвята бярэ пачатак з урачыстага асьвячэньня сьвятыні сь…

Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы

Гэтае сьвята бярэ пачатак з урачыстага асьвячэньня сьвятыні сьвятой Ганны ў Ерусаліме. Паводле традыцыі на тым месцы стаяў дом, у якім нарадзілася Багародзіца. Згодна з старажытнымі апокрыфамі і пазьнейшым протаевангельлем Якуба бязьдзетныя Якім і Ганна мелі відзеж анёла, які спавясьціў ім, што ад іх народзіцца дачка, якая адыграе вялікую ролю. Якім і Ганна праз некаторы час пасьля нараджэньня Марыі аддалі яе ў Ерусалімскую сьвятыню.

Літургічная традыцыя падкрэсьлівае вялікі сэнс гэтага сьвята, які палягае ў праўдзе пра надзвычайны ўдзел Марыі ў справе адкупленьня чалавецтва.