УНІКАЛЬНЫ КУРС! Сябры, радыя вас паінфармаваць, што для вас гатовы папулярны курс лекцый пра літургічнае жыццё! Гэты плэйліст рэкамендуем усім, хто цікавіцца багаслужэннем Усходніх Цэркваў Візантыйскай традыцыі. Веды, якія вы здабудзіце, дапамогуць вам актыўна ўключыцца ў малітву Царквы паводле бізантыйскай традыцыі. І вам, дарагія рыма-каталікі, таксама раім глядзець гэты плэйліст – ён дапаможа вам паглыбіць […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Разважанні да Крыжовага шляху ў Калізеі сёлета падрыхтуюць сем’і
Разважанні да Крыжовага шляху ў Калізеі падрыхтуюць сем’і Для набажэнства Крыжовага шляху, якое штогод у Вялікую пятніцу праходзіць у рымскім Калізеі з удзелам Святога Айца, разважанні да чатырнаццаці стацый і малітву сёлета падрыхтуюць сем’і. Такое даручэнне зрабіў Папа Францішак з нагоды пятай гадавіны апостальскай адгартацыі Amoris laetitia, а таксама Года сям’і, абвешчанага ў Касцёле. Як паінфармаваў кіраўнік […]
Малітоўная падтрымка ўдзельнікаў Экстрэмальнага Крыжовага шляху
+++Духовую, малітоўную падтрымку ўдзельнікаў Экстрэмальнага Крыжовага шляху (Экстрэмальнай Крыжовай дарогі – ЭКД), што праходзіць у ноч з 8 на 9 красавіка 2022, арганізуе Грэка-каталіцкая парафія Святога Духа ў Мінску.+++ =У гэтую ноч адна група ЭКД ідзе па маршруце: Удзела (Глыбоцкі раён) – Варапаева (Пастаўскі раён) і другая група ЭКД праходзіць па маршруце Віцебск – Шуміліна. […]
Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да вернікаў з заклікам дапамагчы бежанцам з Украіны
Каталіцкія біскупы Беларусі заклікаюць беларускіх вернікаў дапамагчы бежанцам з Украіны ЗВАРОТКанферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусіадносна дапамогі бежанцам з Украіны Шаноўныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія браты і сёстры ў Хрысце! У нашым Звароце на Трэцюю нядзелю Вялікага посту — нядзелю Caritas — мы казалі аб тым, што ідзе пошук магчымасці аказаць матэрыяльную і гуманітарную дапамогу пацярпелым ад вайны […]
Каталіцкія біскупы Беларусі заклікалі вернікаў дапамагчы бежанцам з Украіны
https://catholic.by/3/news/belarus/14468-katalitskiya-biskupy-belarusi-zaklikayuts-belaruskikh-vernika-dapamagchy-bezhantsam-z-ukrainy Каталіцкія біскупы Беларусі заклікаюць беларускіх вернікаў дапамагчы бежанцам з Украіны Каталіцкія біскупы Беларусі кіруюць адмысловы Зварот, запрашаючы ў ім духавенства, кансэкраваных асоб і ўсіх вернікаў нашай краіны дапамагчы бежанцам з Украіны, якія ў выніку вайны апынуліся на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці, у Гомельскай вобласці.
Пятая субота Вялікага посту: што такое Субота Акафісту
Сёння пятая субота Вялікага посту – Субота АкафістуГэтае грэцкае слова азначае богаслужэнне, падчас якога нельга сядзець, а трэба стаяць. Сінаксар гэтай суботы называе акафіст – песняй несядальнай. Акафіст мае свой спецыфічны склад: 13 кандакоў і 12 ікасаў, якія пазначаны парадкавымі літарамі грэцкага алфавіта. Карацейшыя песні акафіста называюцца кандакамі, а даўжэйшыя – ікасамі, і яны ідуць […]
Вялікі канон святога Андрэя Крыцкага ў чацвер пятага тыдня Вялікага посту
Шосты Сусветны Сабор пастанавіў, каб у чацвер пятага тыдня Вялікага посту служылі Ютрань, на якой цэнтральнае месца займае Вялікі канон святога Андрэя Крыцкага. Звычайна гэтае богаслужэнне адпраўляецца ў сераду ўвечары. Гэтае набажэнства адметнае тым, што пасля кожнага трапара кожнай песні канону ўстаў прадпісвае рабіць тры паклоны, але паводле звычаю нашай Царквы мы робім адзін зямны […]
Госпад міласэрны да тых, хто вяртаецца да Яго праз пакаянне
Госпад міласэрны да тых, хто каеццаВестуны праўды і ўсе слугі Божай ласкі, якія столькі разоў ад пачатку аж да нашых часоў тлумачылі нам збаўчую волю Бога, кажуць, што для Бога няма нічога даражэйшага і больш адпаведнага любові, як вяртанне да Яго людзей, выкліканае сапраўдным пакаяннем. Каб паказаць гэта найбольш боскім спосабам, Слова Бога і Айца […]
Вадзі Абунасар занепакоены змяншэннем хрысціянскай супольнасці ў Ерусаліме
+++ЗМЯНШАЕЦЦА СУПОЛЬНАСЦЬ ХРЫСЦІЯН у ЕРУСАЛІМЕ+++ Дарадца па СМІ каталіцкіх біскупаў у Святой Зямлі Вадзі Абунасар выказаў занепакоенасць змяншэннем колькасці хрысціян у Ерусаліме. Гэта выклікае трывогу, бо мы гаворым, што Ерусалім з’яўляецца месцам трох рэлігій: ісламу, хрысціянства ды юдаізму; тым часам адна з гэтых рэлігій амаль знікае, цытуе хрысціянскі партал Aboun 28 сакавіка 2022 інтэрв’ю, якое […]
Перавыданне Евангелля паводле Лукі атрымала ўзнагароду конкурсу «Мастацтва кнігі»
ДОБРАЯ НАВІНА НА ДАБРАВЕШЧАННЕ 25 сакавіка 2022, ў рамках XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”. Узнагароду атрымаў калектыў, які працаваў над перавыданнем Евангелля паводле Лукі ў перакладзе пастара Лукаша Дзекуць-Малея. Факсімільнае ўзнаўленне першага перакладу біблейскай кнігі на сучасную беларускую мову выйшла ў 2021 годзе ў выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. […]