+++Духовую, малітоўную падтрымку ўдзельнікаў Экстрэмальнага Крыжовага шляху (Экстрэмальнай Крыжовай…

+++Духовую, малітоўную падтрымку ўдзельнікаў Экстрэмальнага Крыжовага шляху (Экстрэмальнай Крыжовай дарогі – ЭКД), што праходзіць у ноч з 8 на 9 красавіка 2022, арганізуе Грэка-каталіцкая парафія Святога Духа ў Мінску.+++ =У гэтую ноч адна група ЭКД ідзе па маршруце: Удзела (Глыбоцкі раён) – Варапаева (Пастаўскі раён) і другая група ЭКД праходзіць па маршруце Віцебск – Шуміліна. ==З блаславення Апостальскага візітатара БГКЦ архім. Сяргея (які на мінулых днях наведаў Удзела) сёння – 8 красавіка 2022 – Боская Літургія ў Парафіі Святога Духа ў 18:30 (у Чырвоным касцёле – у ніжнім храме) будзе служыцца ў інтэнцыі удзельнікаў ЭКД. +++Пасля Літургіі – паводле малітоўнай традыцыі Парафіі Святога Духа, пройдзе Пакланенне св. Крыжу. (Гэта быдзе як раз ў час, калі у Віцебску і ва Удзеле будзе служыцца св. Імша). ===Протапрэзбітар Андрэй Абламейка, пробашч Парафіі Святога Духа запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да гэтага малітоўнага подзьвігу. Прапануецца час ад 18:30 да 24:00 выкарыстаць на малітву (у любой форме). Прапанова накіроўваецца ўсім людзям добрай волі (у Беларусі ды ў Замежжы).