Гэтае грэцкае слова азначае богаслужэнне, падчас якога нельга сядзець, а трэба стаяць. Сінаксар гэтай суботы называе акафіст – песняй несядальнай.
Акафіст мае свой спецыфічны склад: 13 кандакоў і 12 ікасаў, якія пазначаны парадкавымі літарамі грэцкага алфавіта. Карацейшыя песні акафіста называюцца кандакамі, а даўжэйшыя – ікасамі, і яны ідуць адна за адной, спачатку кандак, а потым ікас.
Што такое кандак? Гэта грэцкае слова азначае кароткі гімн, песню. А што азначае ікас? Гэта больш доўгая песня, якая аспеўвае падзею і значэнне свята або пахвалу святому. Ікас заўсёды ідзе за кандаком і ніколі не чытаецца без яго.
Кожны кандак у акафісце заканчваецца патройным “Алілуя”. Кожны ікас пасля кароткага ўступу мае 12 вершаў, кожны з якіх пачынаецца словам “Радуйся” і заканчваецца тым самым вершам “Радуйся, Дзева Маці”.
Па зместу акафіст можна падзяліць на дзве асноўныя часткі. У першай частцы, гэта значыць у першых 6 кандаках і ікасах, пераважаюць гістарычныя тэмы з жыцця Ісуса Хрыста і Маці Божай, а ў другой – дагматычна-маральныя. Кандакі ўслаўляюць гісторыю ўцелаўлення Божага Сына, а ікасы праслаўляюць прывілеі і ласкі Маці Божай.
http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=109