+++ЗМЯНШАЕЦЦА СУПОЛЬНАСЦЬ ХРЫСЦІЯН у ЕРУСАЛІМЕ+++ Дарадца па СМІ каталіцкіх біскупаў у Святой Зямлі Вадзі Абунасар выказаў занепакоенасць змяншэннем колькасці хрысціян у Ерусаліме. Гэта выклікае трывогу, бо мы гаворым, што Ерусалім з’яўляецца месцам трох рэлігій: ісламу, хрысціянства ды юдаізму; тым часам адна з гэтых рэлігій амаль знікае, цытуе хрысціянскі партал Aboun 28 сакавіка 2022 інтэрв’ю, якое Абунасар даў турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву Anadolu.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ