Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Творчая сустрэча і майстар-клас па апсайклінгу ў парку Мзіўры 24 жніўня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Творчая сустрэча ў парку Мзіўры Сяброўкі і сябры! У «Кропцы» назбіралася шмат розных прыгожых кавалачкаў тканіны. Гэта натхніла нас на апсайклінг майстар-клас. Разам з фотамастачкай Волей будзем рабіць кнігі з тканіны (вау!) ці ўтульныя элементы дэкору. Аніякіх правілаў — толькі фантазія і творчасць! Дзе: парк Мзіўры, дакладная лакацыя.Калі: 24 жніўня а 18й гадзінеПрацягласць майстар-класа: 1,5-2 […]

Лекцыя «Дэтэктывы мінулага: уводзіны ў археалогію» з Вікторыяй Тарасевіч 23 жніўня ў ZOOM

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Лекцыя «Дэтэктывы мінулага: уводзіны ў археалогію» Шаноўныя сябры і сяброўкі, запрашаем вас у незвычайную вандроўку ў глыбіню стагоддзяў! Далучайцеся да нашай несумнай лекцыі «Дэтэктывы мінулага: уводзіны ў археалогію». Наша экспертка – Вікторыя Тарасевіч, археалагіня, музейшчыца і шалёная даследчыца старажытных пахаванняў! На лекцыі мы даведаемся:Якія сакрэты захоўваюць артэфакты, знойдзеныя пад слоем зямлі?Адкуль археолагі ведаюць, дзе капаць, […]

Што такое «мова варожасці» і чаму яна небяспечная для грамадства?

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

У чым небяспека «мовы варожасці»? Часта вы чуеце, што ў «Кропцы» недапушчальна выкарыстоўваць «мову варожасці». Нагадаем, што ж гэта такое, і ў чым праблема. «Мова варожасці» («hate speech») — гэта дыскрымінацыйныя выказванні ў адрас чалавека ці групы людзей. Падставай для «мовы варожасці» можа быць этнічнасць, нацыянальнасць, рэлігія, сацыяльнае паходжанне, сэксуальная арыентацыя, фізічныя асаблівасці і г.д. […]

Майстар-клас «Пляма ў пляме» з Анастасіяй Аўралёвай у парку Мзіўры 25 жніўня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Майстар-клас «Пляма ў пляме» Даражэнькія, запрашаем вас памаляваць на прыродзе. Разам з мастачкай з Беларусі Анастасіяй Аўралёвай будзем рабіць каляровыя накіды ўсяго, за чым можна паназіраць у парку. Гэта будзе не проста скетчынг з фіксацыяй рэчаіснасці, а погляд на рэчаіснасць праз кампазіцыю колеру. Разам будзем рухацца ад абстрактнага ўзору да прадметнай пазнавальнасці. Такая практыка будзе […]

Кацярынa пра моўныя курсы «Мова Нанова» ў Тбілісі і іх місію

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сяброўкі і сябры! Мы працягваем серыю кароткіх інтэрв’ю з арганізатар_камі пастаянных клубаў і іншых івэнтаў у «Кропцы». Мы шчыра верым, што досвед такіх жа людзей, як і мы самі, можа натхніць мацней за ўсё! Сустракайце нашу сённяшнюю гераіню — Кацярыну, філолага-беларусістку, выкладчыцу моўных курсаў «Мова Нанова». – Кася, як узнікла ідэя рабіць моўныя курсы ў […]

Бясплатная група псіхалагічнай дапамогі мужчынам-мігрантам стартуе 21 жніўня онлайн

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Бясплатная група псіхалагічнай дапамогі мужчынам-мігрантам Калі вы мужчына-мігрант і сутыкаецеся з цяжкасцямі адаптацыі, стрэсам або проста хочаце знайсці падтрымку, далучайцеся да групы. Тут вы знойдзеце разуменне і дапамогу, неабходныя для паляпшэння вашага эмацыянальнага стану і якасці жыцця. Што прапануецца:Групавыя сустрэчы. Абмеркаванні, дзе вы можаце падзяліцца сваімі перажываннямі і атрымаць падтрымку ад іншых удзельнікаў.Практычныя тэхнікі. Эфектыўныя […]

Што такое грынвошынг і як распазнаць экалагічныя маніпуляцыі ў маркетынгу

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Што такое грынвошынг? У «Кропцы» мы паступова імкнемся да таго, каб прадукты, мыючыя сродкі і іншыя рэчы, якія мы выкарыстоўваем, былі бяспечнымі для людзей і наваколля. І тут важна памятаць, што не ўсе вытворцы аднолькава адказныя. Сёння пагаворым пра грынвошынг. Грынвошынг (greenwashing) — гэта форма экалагічнага маркетынгу, якая ўводзіць спажыўца ў зман адносна экалагічнасці прадукцыі […]

У жніўні ў Тбілісі пройдуць кінапрагляд і гістарычны клуб ад «Кропкі»

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Шаноўныя, уявіце, ужо жнівень! Спадзяемся, ў вас атрымоўваецца не толькі працаваць, але і адпачываць. А калі мозг і сэрца патрабуе абмеркаваць штосьці важнае, чакаем на івэнтах «Кропкі». 13 жніўня (аўторак), 19:00Кінапрагляд фільма «Бабулі з Чарнобылю»Абавязкова рэгістрацыя! 18 жніўня (нядзеля), 13:00 Гістарычны клуб у парку МзіўрыДля ўдзелу неабходна запоўніць форму! І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, […]

Гістарычны клуб у парку Мзіўры 18 жніўня: сустрэча пра акторку Стэфанію Станюту

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Гістарычны клуб у парку Мзіўры Падаецца, мы хутка ўсе мерапрыемствы з «Кропкі» перанясем на свежае паветра:) Запрашаем далучыцца да чарговай сустрэчы гістарычнага клуба. Гэтым разам будзем размаўляць з выкладчыкам гісторыі пра легенду беларускага тэатра — акторку Стэфанію Станюту. Даведаемся пра яе жыццё, лёс і ўплыў на беларускую культуру. Што браць з сабой: дыванок ці посцілку, […]

Паказ дакументальнага фільма «Бабулі з Чарнобылю» у Тбілісі 13 жніўня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кінапрагляд фільма «Бабулі з Чернобылю» (18+) Праз нейкі час пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС больш за тысячу жыхароў вярнуліся назад у зону адчужэння. Дакументальны фільм «Бабулі з Чарнобылю» рэжысёраў Холі Морыс і Эн Богарт распавядае гісторыю трох бадзёрых бабулек, якія пасля аварыі вярнуліся ў чарнобыльскую зону і адмовіліся з’яжджаць з роднай зямлі. Кінакамера назірае за жыццём бабулек, […]