Працягваем сустракацца на прыродзе, каб памаляваць. Разам з мастачкай з Беларусі Анастасіяй будзем рабіць лінейныя накіды ўсяго, за чым можна паназіраць вакол.
Гэта будуць хуткія практыкаванні на развіццё пачуцця формы. Анастасія распавядзе, як з дапамогай лініі выразна выявіць форму.
Такая практыка будзе карыснай як для прафесійных мастакоў і мастачак, так і для тых, хто трымаў аловак апошні раз у школе.
Дзе: Батанічны сад, сустракаемся тут. Квіток у батанічны сад каштуе 4 лары. Калі: 1 верасня а 12й гадзіне Працягласць майстар-класа: 1,5 гадзіны Для ўдзелу, запоўніце, калі ласка, форму.
Што браць з сабой: Дыванок ці посцілку, каб сядзець на траве Ваду Маляваць будзем каляровымі алоўкамі, пастэллю, мялкамі, маркерамі. Усё неабходнае выдадзім, але, калі ёсць любімыя матэрыялы, бярыце з сабой.