Часта вы чуеце, што ў «Кропцы» недапушчальна выкарыстоўваць «мову варожасці». Нагадаем, што ж гэта такое, і ў чым праблема.
«Мова варожасці» базуецца на стэрэатыпах, прадузятасцях і негатыўных устаноўках у адносінах да чалавека ці групы людзей. Яна можа праяўляцца на розных узроўнях: у нашай паўсядзённай мове, у СМІ, у выказваннях палітыкаў і г. д.
Асабліва небяспечнай «мова варожасці» становіцца, калі яна накіравана на падбухторванне да гвалту ў адносінах пэўных груп. Аднак нават такія яе праявы, як неаднаразовыя абразы і знявагі або шкодныя стэрэатыпы, могуць стварыць таксічную сераду.
Выкарыстанне «мовы варожасці» прыводзіць да ізаляцыі і дыскрымінацыі пэўных груп людзей у грамадстве, можа справакаваць злачынствы на глебе нянавісці і нават прывесці да генацыду.
Як супрацьстаяць «мове варожасці»?
Мы ў сваю чаргу прызываем вас да аднаго — паважаць адн_а адн_у і быць талерантнымі.
#карысна_ведаць