Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Дарагія сяброўкі і сябры! Вы ўсе ведаеце пра нашу бібліятэку беларускамоўных кніг. Але ці чулі вы пр…

*

Дарагія сяброўкі і сябры! Вы ўсе ведаеце пра нашу бібліятэку беларускамоўных кніг. Але ці чулі вы пра падкаст пра беларускую літаратуру, які фактычна пачаўся ў «Кропцы»? Калі яшчэ не, то шчыра вам зайздросцім — у вас ёсць магчымасць упершыню праслухаць усе выпускі падкаста «Умоўныя».

Вядучыя Наста і Кірыл падрыхтавалі для вас топ-5 кніг з нашай бібліятэкі і падзяліліся, чаму гэтыя творы варта прачытаць.

«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Ян Баршчэўскі
Беларусь і без фантастычных апавяданняў? Не, не чулі. Чытаючы гэты твор, забываешся, дзе знаходзішся, і нібыта ты сядзіш ля печы і слухаеш дзіўныя расповеды пад трэск паленаў у каміне. У кнізе змешчаны народны фальклор, які перадае сапраўднае жыццё беларусаў таго часу.

«Знак бяды» Васіль Быкаў
З першых старонак узнікае пачуццё, якое не адпускае на працягу ўсёй кнігі – ўласная бездапаможнасць перад злом ад блізкага асяроддзя.
Чытаецца хутка, бо сюжэт не адпускае, але месцамі маральна вельмі цяжка. Жудасна, калі няма куды бегчы: з аднаго боку немцы забіваюць, з другога – свае.
Абраўшы правільную кнігу, запасесся велізарным слоўнікавым запасам. Васіль Быкаў – тое, што патрэбна ў гэтай справе.

«Чарнобыльская малітва» Святлана Алексіевіч
Уражлівым не чытаць! Кніга не пакіне раўнадушным нікога. І без слёз не пакіне. І ўвогуле без усвядомлення, наколькі каштоўны любы чалавечы лёс. Алексіевіч – выдатная інтэрв’юерка, якая сабрала дзесяткі гісторый сведак катастрофы на ЧАЭС. Кожная гісторыя – гэта трагедыя і немагчымы гераічны подзвіг ліквідатара_к.

«(Не)расстраляныя» Віктар Жыбуль, Андрэй Хадановіч, Ганна Севярынец, Вольф Рубінчык, Аляксей Стрэльнікаў, Антон Рудак, Васіль Дранько-Майсюк, Язэп Янушкевіч, Ганна Кавалёва
Колькі імёнаў расстраляных беларускіх літаратара_к вы ведаеце? А іх творы? А яны, як і мы, былі маладымі, амбітнымі, поўнымі жыцця, фарміравалі культуру нашай Радзімы.
У кнізе змяшчаюцца гісторыі жыцця васямнаццаці пісьменнікаў, іх абраныя творы ды ілюстрацыі, частка з якіх друкуецца ўпершыню.

«Каласы пад сярпом тваім» Уладзімір Караткевіч
«Каласы» – адзін з найбольш значных для беларускай літаратуры твораў. Твор, які мусіць прачытаць кожн_ая беларус_ка, каб адчуваць свае карані, сваю зямлю, сваю волю. Твор, які прасякнуты любоўю да Радзімы і духам змагання за права быць чалавекам. Твор з неверагодна яскравымі персанажамі і сюжэтнымі лініямі. У рамане адлюстраваны падзеі напярэдадні паўстання 1863 года. Цікава, якім быў бы працяг, калі б рукапіс не скралі?.. Вось так заўсёды, на самым цікавым месцы!

Калі ўжо захацелася пагартаць старонкі гэтых ці іншых твораў, завітвайце ў нашу бібліятэку. Мы па крупінках збіраем яе для вас!