Лекцыя «Дэтэктывы мінулага: уводзіны ў археалогію»
Шаноўныя сябры і сяброўкі, запрашаем вас у незвычайную вандроўку ў глыбіню стагоддзяў! Далучайцеся да нашай несумнай лекцыі «Дэтэктывы мінулага: уводзіны ў археалогію».
Наша экспертка – Вікторыя Тарасевіч, археалагіня, музейшчыца і шалёная даследчыца старажытных пахаванняў!
На лекцыі мы даведаемся: Якія сакрэты захоўваюць артэфакты, знойдзеныя пад слоем зямлі? Адкуль археолагі ведаюць, дзе капаць, і як яны гэта робяць? Як можна стаць археолагам? І чаму археолагаў называюць «дэтэктывамі мінулага»?
Рыхтуйце пытанні, і разам акунемся ў незвычайны, а часам рамантычны сусвет археалагічнай навукі!
23 жніўня (пятніца) 19:00 (час па Тбілісі) платформа ZOOM (спасылку на лекцыю дашлем пасля рэгістрацыі)