Беларус касмічнага маштабу. Да 115-годдзя з дня нараджэння Барыса КітаЁн быў знаёмы з Драздовічам, Т…

Беларус касмічнага маштабу. Да 115-годдзя з дня нараджэння Барыса Кіта

Ён быў знаёмы з Драздовічам, Тарашкевічам, Станкевічам і Быкавым, а яго ўласнае імя адзначанае ў амерыканскім Капітоліі. Ён быў сведкам Лютаўскай рэвалюцыі і ўдзельнікам праекта палёту чалавека на Месяц.

Дзяцінства і юнацтва правёў на Наваградчыне. Скончыў народную школу ў Карэлічах, Навагрудскую беларускую гімназію, фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта.

У 1949-м перабраўся ў ЗША. Спачатку працаваў хімікам для прыватных фірмаў, пазней – далучыўся да касмічных праграмаў. Ён праводзіў фундаментальныя даследванні ракетнага паліва, што спатрэбілася і для палёту чалавека на Месяц, і для далейшых касмічных даследванняў. Касмічным праграмам Кіт прысвяціў 25 гадоў свайго жыцця.

Жывучы на чужыне, Кіт не губляў сувязі з беларускай дыяспарай. Сярод сямі моваў, якімі валодаў, беларуская займала пачэснае першае месца.

Пра неверагодны лёс Барыса Кіта чытайце па спасылцы.
Тут без VPN