Сёння свой 48-мы дзень народзінаў сустракае за кратамі Павел Севярынец
Павел Севярынец — палітык, сузаснавальнік партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» і пісьменнік.
Яго затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён ішоў з з пікета па зборы подпісаў вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Пазней Паўлу было прад’яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя масавых беспарадкаў». 25 траўня 2021 года палітыку прызначылі 7 гадоў зняволення. У красавіку адміністрацыя папраўчай калоніі № 17 прызнала Паўла «злосным парушальнікам рэжыму». 21 чэрвеня, у Шклове адбыўся суд па замене Севярынцу рэжыму ўтрымання — палітыка перавялі ў турму тэрмінам на тры гады.
Рэдакцыя «Новага Часу» віншуе Паўла Севярынца з Днём народзінаў і жадае яму здароўя, сіл, нязломнасці, упэўненасці ў сваіх сілах і веры ў тое, што справядлівасць абавязкова возьме верх!