Палітзняволенага ксяндза Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»
Пробашч касцёла ў Валожыне не прызнаваў сябе вінаватым, паведамляе katolik.life.
Справу святара з 25 лістапада ў закрытым рэжыме разглядалі ў Мінскім абласным судзе. Прысуд вынес суддзя Уладзімір Арэшка.
Каталіцкаму святару 64 гады. Родам ён з вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна. Апошнім часам Генрых служыў у каталіцкім храме святога Язэпа ў Валожыне. Яго затрымалі 17 лістапада 2023 года.
Акалатовіч раней перанёс інфаркт і хварэў на анкалогію, таму незадоўга перад затрыманнем яму правялі аперацыю на страўніку. Святару трэба асаблівы дагляд і медыцынская дапамога. Але яго трымаюць у СІЗА КДБ, а стан здароўя невядомы.