Для каго: прадстаўнікі тэатральных прафесій (#акторы, #драматургі, #рэжысёры і інш.) з Беларусі і Украіны, якія пацярпелі ад вайны і рэпрэсій.
Мэта праграмы – даць магчымасць рэзідэнтам творча працаваць, праз рэалізацыю канкрэтнага праекта, або пошук крыніц натхнення пад мастацкім кіраўніцтвам польскіх тэатральных устаноў.
Што неабходна: – заяўка, – CV, – партфоліа, – рэкамендацыі.
На падставе заявак кандыдат(к)ам прапануюць установу, якая можа прыняць іх на рэзідэнтуру. Калі вы хочаце ў канкрэтную абраную ўстанову, пераканайцеся, што яна ёсць у спісе.
Умовы: – рэзідэнцыя можа доўжыцца ад 1 да 6 месяцаў з 1 траўня па 31 снежня, – кампенсацыя выдаткаў на транспарт і пражыванне, – доступ да вывучэння польскай мовы.