У гэтым годзе прапануюць працаваць з керамікай, шклом, паперай.
Майстэрні знаходзяцца ў горадзе Каньяк. Яны прысвечаны эксперыментам з рознымі матэрыяламі і правядзенню мерапрыемстваў.
У майстэрнях рэзідэнты будуць працаваць з мясцовымі і міжнароднымі рамеснікамі. Гэта месца абсалютнай міждысцыплінарнасці: рамяство і нематэрыяльная творчасць, ручная праца і мысленне, творчасць і ўяўленне.
Што падрыхтаваць: – ліст-заяўку з указанымі датамі рэзідэнцыі (ад 1 да 4 тыдняў), – CV і партфоліа, – матывацыйны ліст, – апісанне праекта і вашых навыкаў, – папярэдні бюджэт праекта.
Што прапануюць: – кампенсацыя камандзіровачных і вытворчых выдаткаў, – ганарар, – пражыванне ў цэнтры горада Каньяк, – бясплатныя абеды ў рэстарацыі па буднях, – грант 300 EUR у тыдзень.