SoMe Festival – праект, які спрыяе даследчаму дыялогу паміж жыхарамі Бухарэста і міжнароднай мастацкай супольнасцю з акцэнтам на #мастацтва і навуку. Фільмы будуць размешчаны ў інтэрнэце і на пляцоўках горада, дзе плануецца іх прадэманстраваць з дапамогай дапоўненай рэальнасці (#AR). Фільм ці відэа павінны быць працягласцю 1-5 хвілін (але прымаюць да 10 хвілін) і не дэманстравацца дагэтуль публічна.